Галоўныя навіны
04.12.2008
На кватэру да праваабаронцы з’явіліся з вобшукам
01.12.2008
Спыняецца крымінальны перасьлед у дачыненьні да актывістаў, падазраваных у выбуху ў Менску
06.11.2008
Алесь Бяляцкі: “Падставай для пераследу з боку ўладаў з’яўляецца цвёрдая і нязломная пазіцыя беларускіх праваабаронцаў”
05.11.2008
Экстрэмізм у “Свабодзе” не выяўлены?
28.10.2008
У Беларусі ізноў з’явіўся палітвязень
20.10.2008
Чатыры гады таму забілі Вераніку Чаркасаву
20.10.2008
Стартаваў фотаконкурс «Будзьма беларусамі!»
14.10.2008
Праваабаронцы становяцца неўязнымі ў краіны Шэнгенскага пагадненьня?
07.10.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, верасень 2008 году
29.09.2008
ПАРЛАМЕНЦКІЯ ВЫБАРЫ: ПРАВААБАРОНЦЫ АГУЧЫЛІ ПАПЯРЭДНІЯ ВЫСНОВЫ
28.09.2008
УВАГА! ПАВЕДАМЛЕННЕ ДЛЯ ЖУРНАЛІСТАЎ (Адноўлена)
27.09.2008
Перадвыбарчая агітацыя. Вынікі маніторынгу і высновы


Колькі каштуе пазбегнуць суду?

31.10.2007. Тэгі: суды, амністыя.
Крыніца: «Еўрапейскае радыё».

Падчас абмеркавання праекту Закону “Аб амністыі” дэпутат Сяргей Касцян выказаў меркаванне, што калі скрадзеш 3-5 мільёны, але потым вернеш іх – адказнасці пазбегнеш, у адрозненне ад таго, хто ўзяў хабар у 100 долараў.

Падставай для такой высновы стала гісторыя 60-гадовай старшыні сельсавету, якая атрымала 9 гадоў за атрыманне хабару ў 100 долараў і пад амністыю не трапляе, і падпісаны крыху раней прэзідэнтам загад аб пазбаўленні ад адказнасці 22-х чалавек, якія здзейснілі эканамічныя злачынствы, але кампенсавалі страты. Толькі тром было адмоўлена! Еўрарадыё вырашыла даведацца, ці сапраўды тым, хто скраў мільёны, выйсці на волю прасцей, чым асуджаным за хабар у 100 долараў.

Кіраўнік прэс-службы Генеральнай пракуратуры Міхаіл Вавула паведаміў Еўрарадыё, што вызваляць могуць тых, хто нанёс страты дзяржаве, а потым кампенсаваў іх. Атрыманне хабару матэрыяльных страт дзяржаве не наносіць і кампенсаваць няма чаго.

Міхаіл Вавула: “Закон аб амністыі будзе распаўсюджавацца толькі на тых, хто кампенсаваў страты грамадзянам альбо юрыдычным асобам. Хабар не расцэньваецца як страта, нанесеная злачынствам, таму ніхто з гэтых людзей падпадаць пад амністыю не будзе. Прысуд падлягае выкананню ў абавязковым парадку”.

Факту вызвалення ад адказнасці згодна з прэзідэнцкім загадам прадстаўнік Генпракуратуры знайшоў юрыдычнае тлумачэнне.

Міхаіл Вавула: “Ёсць у заканадаўстве падставы, пры наяўнасці якіх асоба можа быць пазбаўлена крымінальнай адказнасці. Ёсць артыкул 81-дадатак “Вызваленне ад крымінальнай адказнасці ў сувязі з добраахвотнай кампенсацыяй нанесенай страты”. Гэты загад прэзідэнцкі яшчэ раз пацвярджае, што тыя, хто кампенсуе страты, актыўна спрыяе расследаванню злачынства, выкрыццю арганізатараў злачынных арганізацый, могуць быць вызвалены ад крымінальнай адказнасці”.

Адвакат Вера Страмкоўская называе загад аб вызваленні аб адказнасці без судовага разбіральніцтва нонсэнсам і ўмяшальніцтвам у работу праваахоўных органаў.

Вера Страмкоўская: Размова ідзе пра тое, што суд, прымаючы да ўвагі тое, што былі кампенсаваны нанесеныя страты, спыняе крымінальны пераслед, выносіць прысуд без пакарання. Проста чалавек не нясе пакарання, але ён лічыцца асуджаным”.

Вызваленне ад адказнасці да суда, на думку адваката, дазваляе чалавеку, які здзейсніў злачынства, нават працягваць працаваць на ранейшай пасадзе. Пад “антыкарупцыйны” загад ён не трапляе, і адзінае – яго могуць звольніць за неадпаведнасць займанай пасадзе.

У выпадку са старшынёй сельсавету атрымліваецца, што лепш бы яна скрала грошы, да прыкладу, з мясцовага бюджэту. Вярнуўшы іх у дзяржаўную казну, жанчына мела б надзею на амністыю. Атрыманне хабару, якая б гэта ні была сума, гэтую надзею знішчае.

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма

rating all.by Яндекс цитирования