Галоўныя навіны
04.12.2008
На кватэру да праваабаронцы з’явіліся з вобшукам
01.12.2008
Спыняецца крымінальны перасьлед у дачыненьні да актывістаў, падазраваных у выбуху ў Менску
06.11.2008
Алесь Бяляцкі: “Падставай для пераследу з боку ўладаў з’яўляецца цвёрдая і нязломная пазіцыя беларускіх праваабаронцаў”
05.11.2008
Экстрэмізм у “Свабодзе” не выяўлены?
28.10.2008
У Беларусі ізноў з’явіўся палітвязень
20.10.2008
Чатыры гады таму забілі Вераніку Чаркасаву
20.10.2008
Стартаваў фотаконкурс «Будзьма беларусамі!»
14.10.2008
Праваабаронцы становяцца неўязнымі ў краіны Шэнгенскага пагадненьня?
07.10.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, верасень 2008 году
29.09.2008
ПАРЛАМЕНЦКІЯ ВЫБАРЫ: ПРАВААБАРОНЦЫ АГУЧЫЛІ ПАПЯРЭДНІЯ ВЫСНОВЫ
28.09.2008
УВАГА! ПАВЕДАМЛЕННЕ ДЛЯ ЖУРНАЛІСТАЎ (Адноўлена)
27.09.2008
Перадвыбарчая агітацыя. Вынікі маніторынгу і высновы


На станцыях і ў аддзяленьнях пераліваньня крыві Беларусі шукаюць новых донараў.

06.11.2007. Тэгі: льготы, донары.
Крыніца: Радыё «Свабода».

Мэдыкі праводзяць тлумачальную працу сярод студэнтаў і ў працоўных калектывах. Агітацыя ўзмацняецца з набліжэньнем 16 сьнежня, калі пачынае дзейнічаць “Закон аб упарадкаваньні льгот асобным катэгорыям грамадзян”. Сярод іншых катэгорыяў ён адмяняе льготы і донарам.

Плян прыёму – 17 літраў за дзень – на Дарожнай станцыі пераліваньня крыві сёньня выконваецца. Ці захаваецца такое становішча пасьля адмены льгот, тут ня ведаюць. Галоўнае спадзяваньне – на студэнтаў, кажа галоўны ўрач станцыі Зьбігнеў Пабяржын:

“Можа, калі абвесьцяць, што льготы перасталі дзейнічаць, то нешта і зьменіцца. Але ў нас вельмі шмат студэнтаў, прымаем іх фактычна без абмежаваньняў. Льготамі яны амаль не карыстаюцца, а даплаты да стыпэндыі мы ім робім. Яны хадзілі і будуць хадзіць”.

У Беларусі 20 станцыяў і 41 аддзяленьне пераліваньня крыві. Стабільны запас у многіх пачынае зьмяншацца. У Рэспубліканскім навукова-практычным цэнтры гематалёгіі, які каардынуе працу, не хаваюць, што вядзецца актыўная падрыхтоўка замены кадраў здатчыкаў крыві. Гаворыць дырэктар цэнтру Міхаіл Патапнёў:

“Калі частка донараў акцэнтуе на гэтым увагу, то, напэўна, будзем мяняць гэтых донараў. Найперш – на моладзь. І ў навучальных установах, і на прадпрыемствах – будзем агітаваць тых, каму гэта не асноўнае”.

Ці патрэбныя донарам льготы, пытаюся ў мінакоў на вуліцах гораду:

Спадар: “Чалавек сам вырашае – здаваць яму кроў альбо не. Гэта ягоны выбар”.

Спадарыня: “Добра, калі людзі могуць гэта рабіць дабрачынна. Але ад гэтага залежыць жыцьцё многіх людзей. Таму донарам трэба добра плаціць”.

Спадарыня: “Донарам абавязкова павінны быць ільготы, бо гэта агульначалавечая гуманная каштоўнасьць”.

Спадар: “Калі донары здаюць кроў, то яны ахвяруюць і сваім жыцьцём. Таму ім абавязкова павінны быць льготы”.

Чыноўнікі ад мэдыцыны ў Беларусі працягваюць спасылацца на тое, што ў замежных краінах донарства пераважна дабрачыннае. Маўляў, менавіта да гэтага і заклікае Рада Эўропы:

“За мяжой нічога не выплачваецца. Там даюць стакан кавы, бісквіт, майку і ўсё. Пры мне ў Вене за здачу крыві студэнтам выплачвалі 15 эўра”.

Донары-страйкоўцы з Магілеву зьвярнуліся па афіцыйныя тлумачэньні ў Страсбур, кажа старшыня аргкамітэту ў стварэньні дабрачыннага фонду донараў з Магілеву Ігар Каваленка:

“Мы маем паведамленьне з парлямэнту Эўразьвязу, што наш ліст атрыманы Генэральным сакратаром. Адказу пакуль няма. Але ў замежных краінах ёсьць і кампэнсацыі, і узнагароды, і іншыя ўшанаваньні сваіх донараў. І так па ўсіх краінах Эўразьвязу”.

У адпаведнасьці з законам “Аб упарадкаваньні льгот асобным катэгорыям грамадзян”, які ўступае ў дзеяньне 16 сьнежня, донары губляюць 50-працэнтную зьніжку на зубапратэзаваньне, 50-працэнтную аплату кошту лекаў і ільготаў на санаторна-курортнае лячэньне”.

Ўсясьветная арганізацыі здароўя, Эўразьвязу і Чырвонага Крыжу з маральных меркаваньняў адмаўляе плату за здачу крыві. Аднак з эўрапейскіх краінаў толькі 5 маюць сыстэмы выключна бясплатнага донарства – гэта Фінляндыя, Сэрбія, Славенія, Гішпанія і Вялікая Брытанія. У Чэхіі, Грэцыі, Італіі, Макэдоніі, Румыніі і Харватыі донары ўзнагароджваюцца днямі вызваленьня ад працы. У Нямеччыне дапускаецца аплата здачы крыві.

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма

rating all.by Яндекс цитирования