У магілёве затрыманыя журналістка Ганна Ільіна і Несьцерава Марына
08.11.2007.
Тэгі: затрыманьні, перасьлед, Дашкевіч.
Супрацоўнікі міліцыі затрымалі дзьвюх дзяўчат у цэнтры Магілёву. Падставай паслужыла нібыта падабенства на рабаўнікоў, якія скралі мабільны тэлефон. Аднак у руках у Несьцеравай Марыны былі улёткі з інфармацыяй пра крымінальны перасьлед моладзевага лідэра Зьмітра Дашкевіча. Журналістка Ганна Ільіна - сябра БАЖ і выконвала, па яе словах, свае прафесійныя абавязкі, таму затрыманьне лічыць цалкам беспадстаўным і супрацьзаконным.
Дзяўчат даставілі ў апорны пункт № 7 Ленінскага РУУС, дзе забралі ўлёткі і папрасілі напісаць тлумачэньні. Зараз складзеныя толькі рапарты аб затрыманьні, ці будуць іх прыцягваць да адміністратыўнай адказнасьці і па якім артыкуле, пакуль невядома.
Навіны па тэме
04.12.2008 На моладзевага актывіста завялі справу за «ўхіленне ад прызыву»
04.12.2008 На кватэру да праваабаронцы з’явіліся з вобшукам
04.12.2008 Сябраў наваполацкай філіі “Моладзі БНФ” беспадстаўна пратрымалі ноч у выцвярэзніку ( Адноўлена)
03.12.2008 Аляксандар Сілкоў чакае рашэння па сваёй справе (адноўлена)
03.12.2008 Актывіст нечакана даведаўся, што знаходзіцца ў вышуку
Дадаць камэнтар
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








