Галоўныя навіны
07.10.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, верасень 2008 году
29.09.2008
ПАРЛАМЕНЦКІЯ ВЫБАРЫ: ПРАВААБАРОНЦЫ АГУЧЫЛІ ПАПЯРЭДНІЯ ВЫСНОВЫ
28.09.2008
УВАГА! ПАВЕДАМЛЕННЕ ДЛЯ ЖУРНАЛІСТАЎ (Адноўлена)
27.09.2008
Перадвыбарчая агітацыя. Вынікі маніторынгу і высновы
20.09.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
17.09.2008
Валянцін Стэфановіч: Зьяўляецца дадатковая верагоднасьць крымінальнага перасьледу іншадумцаў
17.09.2008
КДБ лічыць газэту “Свабода” экстрэмісцкай
15.09.2008
Праваабарончы цэнтр “Вясна” пратэстуе супраць падрыхтоўкі ўладамі масавых рэпрэсій у перыяд выбарчай кампаніі
13.09.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
12.09.2008
Расклад не змяніўся: 12 акругаў засталіся безальтэрнатыўнымі
11.09.2008
Менск: Ярмошына асабіста аддала незаконны загад аб нумарацыі выбарчых участкаў
06.09.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, ліпень-жнівень 2008 году


У Беларусі працягваецца кампанія па абароне права на свабоду сумленьня.

12.11.2007. Тэгі: заканадаўства, свабода сумленьня, дыскрымінацыя.
Крыніца: Радыё «Свабода».

Яе ўдзельнікі праводзяць збор подпісаў, жадаючы, каб у закон аб свабодзе сумленьня і веравызнаньнях былі ўнесеныя зьмены. Зьбіраюць подпісы і ў Горадні. Усяго ў Беларусі іх сабрана ўжо каля трыццаці тысяч. Падпісанты лічаць, што прадстаўнікі розных канфэсіяў знаходзяцца не ў аднолькавых умовах.

Ня ўсе рэлігійныя суполкі Горадні маюць свой храм альбо хаця б памяшканьне для малітваў. Напрыклад, у грамадзе хрысьціянаў поўнага Эвангельля “Жывое слова” каля ста вернікаў. Маліцца ім даводзіцца ў каталіцкай капліцы з ласкі ксяндза. Але, як кажа пастар Дзьмітры Малюкевіч, ёсьць пытаньні: усё ж пратэстанцкія вернікі ў каталіцкім храме — гэта “нестандартная” сытуацыя. Іншага такога прыкладу ў Беларусі ён ня ведае, гаворыць пастар.

Сёлета грамада знайшла два памяшканьні, якія ня супраць былі здаваць ёй у арэнду. Былі накіраваныя афіцыйныя лісты ўладам, але ў гэтых памяшканьнях раптоўна пачалі рамонт – і нічога не атрымалася. І ў гэтай сытуацыі спрыяньня з боку ўладаў вернікі зусім не адчуваюць, хаця патрэба рэгулярна зьбірацца дзеля малітвы зьяўляецца падставовай. Пастар Дзьмітры Малюкевіч зазначае, што закон аб свабодзе сумленьня і веравызнаньнях не забясьпечвае рэальнай роўнасьці ўсіх рэлігійных суполак:

“Задачай гэтага закону зьяўляецца забесьпячэньне і гарантаваньне права кожнага на свабоду сумленьня і свабоду веравызнаньня, на сацыяльную справядлівасьць, роўнасьць, абарону правоў і інтарэсаў, незалежна ад адносінаў да рэлігіі і рэлігійнай прыналежнасьці, на свабоду аб’яднаньня ў рэлігійныя арганізацыі. Я канстатую з жалем, што гэты закон з гэтай задачай не спраўляецца, і мы павінны гэта прызнаць і павінны штосьці з гэтым зрабіць”.

Пастар зазначае, што вернікі “Жывога слова” адчуваюць пэўную дыскрымінацыю з той прычыны, што належаць не да асноўнай канфэсіі, а да іншай. Яны адчуваюць сябе ў пэўных сытуацыях нібы людзьмі другога гатунку, падсумоўвае Дзьмітры Малюкевіч.

У “Жывога слова”, аднак, наладжаны добрыя кантакты з прадстаўнікамі некаторых іншых канфэсіяў.

“Я вельмі рады, – гаворыць Дзьмітры Малюкевіч, – што сёньня ў Горадні ёсьць невялікі досьвед міжканфэсійнага сумоўя, у нас на асабістым узроўні склаліся вельмі добрыя адносіны з рымска-каталіцкім сьвятаром, з уніяцкім сьвятаром, з прадстаўнікамі іншых пратэстанцкіх цэркваў, і я асабіста гэтым вельмі даражу”.

Раз на месяц яны праводзяць супольныя — экумэнічныя малітвы. На апошняй, лістападаўскай, маліліся за пакаяньне народу, за тое, каб у краіне ніколі не паўтарыліся рэпрэсіі 1937 году.

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма

rating all.by Яндекс цитирования