Галоўныя навіны
29.08.2008
Паведамленне для журналістаў
23.08.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
19.08.2008
Фармаванне ўчастковых выбарчых камісій
18.08.2008
Паведамленне для журналістаў
16.08.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
08.08.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
06.08.2008
“Адной дэкларацыі мала”
05.08.2008
Праваабаронцаў у Беларусі цкуюць як дысыдэнтаў у СССР
01.08.2008
5 жніўня адбудзецца прэзентацыя рускай версіі справаздачы Абсерваторыі па абароне правоў праваабаронцаў
22.07.2008
Аналіз фармаваньня акруговых камісіяў
15.07.2008
Праваабаронцы за свабодныя выбары: практыка фармаваньня акруговых выбарчых камісіяў засталася нязьменнай (абнаўлена табліца)
11.07.2008
Маніторынг выбарчай кампаніі: заклапочанасьць выклікае агульная грамадска-палітычная атмасфера


ААН ПРЫНЯЛА РЭЗАЛЮЦЫЮ АБ МАРАТОРЫІ НА СМЯРОТНАЕ ПАКАРАННЕ

16.11.2007. Тэгі: ААН, сьмяротнае пакараньне.
Крыніца: Радыё "Рацыя".

Беспрэцэдентная рэзалюцыя ААН, якая заклікае нацыі ўвесці мараторый на смяротнае пакаранне, у чацьвер прынятая большасцю пры галасаванні ў Трэцім камітэце.

Прапанову аб увядзенні мараторыя падтрымалі  99 дзяржаваў, "супраць" прагаласавалі 52 дзяржавы, 33 краіны ўстрымаліся. 

Рэзалюцыя Генеральнай асамблеі не мае абавязковай сілы, аднак з'яўляецца палітычным  сігналам для лідэраў свету.

Дакумент быў унесены ад імя амаль 80 дзяржаваў і заклікаў краіны адмовіцца ад ужывання смяротнага пакарання, якое пярэчыць асноватворным прынцыпам ААН. 

Галасаванню папярэднічалі некалькі тадняў дэбатаў і агітацыйная кампанія, уключаючы марафонскі прабег па вуліцах Нью-Ёрка, дзе размешчаная штаб-кватэра ААН. 

У свеце 146 дзяржаваў адмовіліся ад "узаконеннага забойства". У той жа час у 51 краіне пакараніі працягваюцца, а нярэдка носяць публічны характер, гаворыцца ў штогадовым дакладзе, які будзе пададзены ў панядзелак у ААН.

У 2006 годзе ў свеце былі пакараныя па меншай меры 5 тысяч 628 чалавек.

Прыхільнікі прыняцця рэзалюцыі аб мараторыі на смяротнае пакаранне  лічылі раней, што як мінімум 106-108 дзяржаваў з 192 сябраў ААН прагаласуюць у яе падтрымку, тым не менш і 99 галасоў хапіла для таго, каб дакумент лічыўся прынятым.

 

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма

rating all.by Яндекс цитирования