Галоўныя навіны
04.12.2008
На кватэру да праваабаронцы з’явіліся з вобшукам
01.12.2008
Спыняецца крымінальны перасьлед у дачыненьні да актывістаў, падазраваных у выбуху ў Менску
06.11.2008
Алесь Бяляцкі: “Падставай для пераследу з боку ўладаў з’яўляецца цвёрдая і нязломная пазіцыя беларускіх праваабаронцаў”
05.11.2008
Экстрэмізм у “Свабодзе” не выяўлены?
28.10.2008
У Беларусі ізноў з’явіўся палітвязень
20.10.2008
Чатыры гады таму забілі Вераніку Чаркасаву
20.10.2008
Стартаваў фотаконкурс «Будзьма беларусамі!»
14.10.2008
Праваабаронцы становяцца неўязнымі ў краіны Шэнгенскага пагадненьня?
07.10.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, верасень 2008 году
29.09.2008
ПАРЛАМЕНЦКІЯ ВЫБАРЫ: ПРАВААБАРОНЦЫ АГУЧЫЛІ ПАПЯРЭДНІЯ ВЫСНОВЫ
28.09.2008
УВАГА! ПАВЕДАМЛЕННЕ ДЛЯ ЖУРНАЛІСТАЎ (Адноўлена)
27.09.2008
Перадвыбарчая агітацыя. Вынікі маніторынгу і высновы


Каталіцкага сьвятара высылаюць з Рэчыцы

23.11.2007. Тэгі: рэлігія, рэпрэсіі, дазвол.
Крыніца: ЦРГА БХК.

Не быў працягнуты дазвол на святарскую дзейнасць настаяцелю прыхода Святой Троіцы ў г. Рэчыца Гомельскай вобласці грамадзяніну Польшчы ксяндзу Гжэгашу Худэку. Аб гэтым яму паведаміў 17.11.2007 старшыня камітэту па справах рэлігіі Гомельскага аблвыканкаму Жукевіч Міхаіл Рыгоравіч. Тэрмін дзейнасці кс. Гжэгаша на Беларусі канчаецца 21.11.2007. Пасля гэтага ён павінен будзе пакінуць краіну.

 

    Мяркуецца, што прычынай такога рашэння ўлад з’яўляецца інтэрўю, якое кс. Гжэгаш у маі гэтага года даў карэспандэнту газэты “Дзеннік Всходні” маленькага горада Сіднік у Люблінскім ваяводстве, і ў якім ён вельмі крытычна выказаўся аб маральнай сітуацыі на Беларусі. Сам кс. Гжэгаш вельмі раскайваецца ў гэтым інтэрвью і сваёй віной лічыць тое, што не праверыў яго змест. А маладая полькая журналістка з газеты “Дзеннік Всходні” надрукавала вырванныя з кантэксту найбольш рэзкія выказванні кс. Гжэгаша.

     Дэ рэчыцкіх улад з просьбай дазволіць кс. Гжэгашу далей працаваць на Беларусі звярнуўся кардынал Казімір Свёнтак. У сваім лісцк ён адзначае, што кс. Гжэгаш працуе на Беларусі ўжо 14 гадоў, шмат чаго зрабіў, да гэтага не меў заўваг з боку ўлад, і адно інтэрвью, прычым неверна праінтэрпрэтаванае, і за якое кс. Гжэгаш папрасіў прабачэння, не можа служыць падставай для такога жорсткага рашэння.

     Подпісы пад зваротам у абарону кс. Гжэгаша, адрасаваным А.Г. Лукашэнку, збіраюць каталікі з Рэчыцы і Гомеля. У Гомелі, дзе кс. Гжэгаш працаваў у 2003-2007 гг., за два дні сабрана больш 300 подпісаў, у Рэчыцы – каля 50 (трэба ўлічваць, што у Рэчыцы рэлігійнае жыццё каталікоў толькі адраджаецца, і тут – малаколькасная суполка).                        

     Рэчыцкія каталікі адзываюцца аб кс. Гжэгашы як аб вельмі добрым святары, які шмат зрабіў для людзей. Зараз яны моляцца, каб ім пакінулі іх ксяндза

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма

rating all.by Яндекс цитирования