Галоўныя навіны
03.07.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, чэрвень 2008 году
01.07.2008
Парламенцкія выбары. Падзеі і абагульненьні
25.06.2008
Напярэдадні парламенцкіх выбараў ціск на праваабаронцаў узмацняецца
24.06.2008
Праваабаронца Алесь Бяляцкі правёў перамовы з старшынём дэлегацыі Еўрапарламенту па стасунках з Беларусьсю Яцэкам Пратасевічам
18.06.2008
Як прымалі Закон «Аб сродках масавай інфармацыі»
12.06.2008
Праваабаронцы пачынаюць маніторынг выбараў
12.06.2008
Праваабаронцы за свабодныя выбары
10.06.2008
ПАВЕДАМЛЕННЕ ДЛЯ ЖУРНАЛІСТАЎ
10.06.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, травень 2008 году
04.06.2008
Адкрыты ліст Фундацыі Дамоў Правоў Чалавека ў абарону праваабаронцы Леаніда Свеціка
04.06.2008
Івана Шылу выкінулі са школы
02.06.2008
Праваабаронцы лічаць скасаваньне крымінальнай адказнасьці за дзейнасьць незарэгістраваных арганізацыяў прыярытэтнай задачай


Улады прызнаюцца ў здзекаваннях над зняволенымі

26.11.2007. Тэгі: зьняволеныя.
Крыніца: Хартыя'97.

Кіраўніцтва Ленінскага РАУС Берасця прызнала неналежнымі ўмовы знаходжання ў ізалятары часовага ўтрымання (ІЧУ) раённага аддзела міліцыі. Гэта вынікае з афіцыйнага адказу прадстаўнікоў РАУС на скаргу мясцовага праваабаронцы Рамана Кісляка.

У лісце, які атрымаў праваабаронца, паведамляецца, што па скарзе была праведзеная праверка, у выніку якой кіраўніцтву ІЧУ «зважанае на неабходнасць стварэння нармальных умоў для асоб, якія знаходзяцца ў ізалятары часовага ўтрымання», –паведамляе БелаПАН.

Па словах Р.Кісляка, ён накіраваў скаргу ў адпаведныя інстанцыі пасля таго, як напярэдадні Еўрапейскага Марша, 13 кастрычніка быў затрыманы нібыта за «дробнае хуліганства» і змешчаны ў ІЧУ, дзе прабыў два дні. «У скарзе я адзначыў, што ўмовы майго ўтрымання ў ізалятары ў сваёй сукупнасці парушаюць артыкул 7 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах. У прыватнасці, сістэма туалетаў у ізалятары зневажае чалавечую годнасць, у камеры холадна (каля 10–14 градусаў цяпла), спаць даводзіцца на драўляным насціле. Няма ні матрацаў, ні коўдраў, ні падушак, ні пасцельных прыналежнасцяў. Колькасць вады для піцця, якая прадстаўляецца, – мізэрная», – сказаў праваабаронца.

Ён адзначыў, што хоць умовы ўтрымання ў ІЧУ і не прызнаюцца парушэннем артыкула 7 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах, у адказе на скаргу ёсць пазітыўны момант: кіраўніцтва Ленінскага РАУС пагадзілася, што ўмовы ўтрымання затрыманых і арыштаваных асоб ненармальныя.

«Неўзабаве будуць пададзеныя яшчэ некалькі аналагічных скарг ад актывістаў дэмакратычных сілаў, якія таксама без усякіх падстаў затрымліваліся перад Еўрапейскім і Сацыяльным маршамі і за нібыта «здзяйсненне дробнага хуліганства» караліся суткамі арышту ў ІЧУ Ленінскага РАУС горада Берасця», – паведаміў Р.Кісляк.

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма

rating all.by Яндекс цитирования