Незалежны прафсаюз ААТ “Палімір” патрабуе падвышэньня заробкаў.
27.11.2007.
Тэгі: звароты, прафсаюзы, сацыяльная сфэра.
Крыніца: Радыё «Свабода».
26 лістапада спадар Шамашоў сустрэўся з кіраўніком Незалежнага прафсаюзу Іванам Сьвятохам. Заводзкае кіраўніцтва паабяцала ўзьняць аклады на асноўнай вытворчасьці на 7%.
Аднак такая падвышка сябраў прафсаюзу не задавальняе. Адначасова Іван Сьвятоха зьвярнуў увагу генэральнага дырэктара на факты псыхалягічнага ціску на сябраў прафсаюзу з боку кіраўнікоў вышэйшага і сярэдняга зьвяна прадпрыемства. Спадар Шамашоў паабяцаў узяць гэтае пытаньне пад свой кантроль і забясьпечыць выкананьне закону аб прафсаюзах.
На сёньняшні дзень у Незалежным прафсаюзе ААТ “Палімір” каля 700 сябраў. Гэта самая вялікая недзяржаўная прафсаюзная арганізацыя ў Полацкім рэгіёне.
Навіны па тэме
19.11.2008 Незалежны прафсаюз РЭП не зарэгістравалі з сёмай спробы
05.11.2008 Сёмая спроба рэгістрацыі прафсаюзу
22.10.2008 Шматдзетныя сем'і ня маюць, дзе жыць
17.10.2008 Уладзімер Кацора зьвяртаецца ў Канстытуцыйны суд і КДБ
14.10.2008 Незалежны прафсаюз? Не рэгістраваць!
Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








