Ван дэр Ліндэн заклікае ўлады Беларусі адмяніць пакаранне смерцю
29.11.2007.
Тэгі: сьмяротнае пакараньне.
Крыніца: Хартыя'97.
Старшыня Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы (ПАРЕ) Рэнэ ван дэр Ліндэн заклікаў улады Беларусі адмяніць смяротныя прысуды Сяргею Марозаву, Ігару Данчэнку і Валерыю Гарбатаму, які былі ў 2006 годзе прысуджаныя Вярхоўным судом да расстрэлу. Пра гэта гаворыцца ў заяве кіраўніка ПАРЕ, распаўсюджанай прэс-службай Рады Еўропы.
"Заклікаю прэзідэнта Лукашэнку неадкладна адмяніць смяротныя прысуды", – заявіў старшыня ПАРЕ. Нагадаўшы пра тое, што смерць неправасудная, ён звярнуўся да Аляксандра Лукашэнкі з заклікам увесці мараторый на пакаранне смерцю ў Беларусі, што стала б выразным і рашучым крокам да збліжэння краіны з Радай Еўропы.
"Смяротнай кары няма месца ў пенітэцыярных сістэмах сучасных цывілізаваных дзяржаў. Гатоўнасць неадкладна ўвесці інстытут мараторыя на прывядзенне ў выкананне прысудаў да вышэйшай меры пакарання і адмяніць смяротную кару з'яўляецца неабходнай перадумовай для ўступлення ў Арганізацыю", – падкрэсліў Рэнэ ван дэр Ліндэн.
Беларусь не ўваходзіць у лік 47 дзяржаў – сяброў Рады Еўропы. Дзеянне статусу парламента Беларусі як спецыяльна запрошанага пры Парламенцкай асамблеі было прыпыненае 13 студзеня 1997 года.
Навіны па тэме
24.10.2008 Прадстаўнік “Міжнароднай амністыі” намагаецца сустрэцца з кіраўнікамі сілавых міністэрстваў
10.10.2008 За 11 гадоў у Беларусі расстралялі больш за 160 чалавек
10.09.2008 У 2008 годзе ў Беларусі да пакарання смерцю прыгавораны адзін чалавек
02.06.2008 Беларусь застаецца адзінай еўрапейскай краінай, дзе ўжываецца сьмяротнае пакараньне
21.05.2008 Урад Латвіі адмяніў смяротнае пакаранне
Дадаць камэнтар
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








