Адміністрацыя Полацкага ўніверсітэту пагражае Кацярыне Салаўёвай выключэньнем
30.11.2007.
Тэгі: крымінальная справа, студэнты, перасьлед, адлічэньні.
Сёньня адбылося паседжаньне дысцыплінарнай камісіі Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэту, на якім было прынятае рашэньне аб немэтазгоднасьці далейшага навучаньня моладзевай актывісткі Кацярыны Салаўёвай.
На гэтым тыдні дзяўчына была затрыманая нібыта за нанясеньне палітычных графіці “Нас не спыніць!”, “Жыве Беларусь!” і іншых, у інтэрнацкім пакоі актывісткі быў праведзены вобшук, канфіскаваныя матэрыялы, датычныя "Маладога Фронту". Па выніках обшуку будзе адбывацца праверка пракуратуры, магчыма ўзбуджэньне крымінальнай справы па арт. 193.1 КК РБ, таксама супрацоўнікі праваахоўных органаў пагражалі дзяўчыне крымінальнай справай за зьняты з полацкай пракуратуры некім і спалены дзяржаўны чырвона-зялёны сьцяг.
Большасьць сяброў дысцыплінарнай камісіі, у якую ўваходзіць кіраўніцтва Полацкага дзяржуніверсітэту, выказалася аб немэтазгоднасьці далейшага навучання ў ВНУ палітычна актыўнай студэнткі. Ёй прапанавалі самой забраць дакументы з навучальнай установы.
Навіны па тэме
04.12.2008 На моладзевага актывіста завялі справу за «ўхіленне ад прызыву»
04.12.2008 На кватэру да праваабаронцы з’явіліся з вобшукам
03.12.2008 Аляксандар Сілкоў чакае рашэння па сваёй справе (адноўлена)
03.12.2008 Актывіст нечакана даведаўся, што знаходзіцца ў вышуку
03.12.2008 Перасьлед апазыцыянэраў працягваецца
Дадаць камэнтар
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








