Сяргей Сямёнаў: Правакацыя звязана з маёй агульнаграмадскай пазіцыяй
03.12.2007.
Тэгі: перасьлед, пракуратура, інтэрнет, дэмакратычны актывіст.
Крыніца: «Еўрапейскае радыё».
Гомельскі актывіст дэмакратычнага руху Сяргей Сямёнаў сёння звярнуўся ў міліцыю і пракуратуру з просьбай знайсці і прыцягнуць да адказнасці асобаў, якія размясцілі на адным з сайтаў у Інтэрнэце паклёп на яго.
Таксама ён просіць праваахоўнікаў правесці праверку публікацыі 4-х дакументаў, якія знаходзіліся ў яго асабістай справе ў Беларускім дзяржаўным універсітэце транспарту. На думку Сямёнава, такія паперы ў навучальнай установе маглі атрымаць супрацоўнікі спецслужбаў.
Нагадаем, сёлета дзякуючы настойлівасці і прынцыповасці Сямёнава з’явіліся беларускамоўныя мытныя дэкларацыі. Ці не за гэта яму помсцяць?
Вось што сказаў у інтэрв’ю Еўрарадыё Сяргей Сямёнаў:
“Можа, і з гэтым звязана, але я думаю, што найперш тут ёсць сувязь з маёй агульнаграмадскай пазіцыяй”.

Навіны па тэме
02.07.2008 Аўтухоў падаў у абласны суд
02.07.2008 У Брэсце пададзена заяўка на правядзенне “Маршу дробных хуліганаў”
30.06.2008 Апазіцыянер? На зборы! Кандыдат? Зьбяры ў радні дэкларацыі!
26.06.2008 У Баранавічах “правяраюць” патэнцыйнага кандыдата ў парламент
25.06.2008 Алесь Чыгір супраць бабруйскай міліцыі
Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма