117 пікетаў на Берасцейшчыне супраць адмены льгот
04.12.2007.
Тэгі: льготы, пікет.
Крыніца: Хартыя'97.
Актывісты Берасцейскай абласной кааліцыі аб'яднаных дэмакратычных сілаў падалі 117 заявак на правядзенне пікетаў супраць адмены сацыяльных ільгот. 65 заявак пададзеныя ў Берасце, 37 — у Берасцейскім раёне, 11 – у Баранавічах, 4 – у Белаазёрску.
Усе акцыі пратэсту збіраюцца правесці 16 снежня, у дзень салідарнасці з палітвязнямі, а таксама напярэдадні ўступлення ў сілу закона "Аб дзяржаўных сацыяльных ільготах, правах і гарантыях для асобных катэгорый грамадзян". Пра гэта паведаміў БелаПАН намеснік старшыні абласной арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Валянцін Лазаронкаў.
"Мы маем намер сказаць пра тое, што ідзе згортванне сацыяльнай абароны насельніцтва, гарантаванай Канстытуцыяй. Прыняцце гэтага закона парушае асновы канстытуцыйнага ладу Рэспублікі Беларусь як сацыяльнай дзяржавы. Таксама мы маем намер гаварыць пра паніжэнне ў цэлым узроўню жыцця простага насельніцтва, якое ўжо адчула гэта на сабе ў сувязі з ростам цэнаў на асноўныя прадукты харчавання", – заявіў В.Лазаронкаў.
Паводле яго слоў, падчас пікетаў актывісты апазіцыі плануюць раздаваць інфармацыйныя матэрыялы, прысвечаныя праблеме адмены сацыяльных ільгот.
Навіны па тэме
04.12.2008 У Кобрыне і Пінску забаронены апазіцыйныя пікеты
03.12.2008 Берасцейскіх пікетоўцаў пакаралі штрафамі
03.12.2008 Пікеты ля помнікаў Леніну забараняюцца
02.12.2008 У Берасьці затрымалі ўдзельнікаў пікету
Дадаць камэнтар
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








