Галоўныя навіны
04.12.2008
На кватэру да праваабаронцы з’явіліся з вобшукам
01.12.2008
Спыняецца крымінальны перасьлед у дачыненьні да актывістаў, падазраваных у выбуху ў Менску
06.11.2008
Алесь Бяляцкі: “Падставай для пераследу з боку ўладаў з’яўляецца цвёрдая і нязломная пазіцыя беларускіх праваабаронцаў”
05.11.2008
Экстрэмізм у “Свабодзе” не выяўлены?
28.10.2008
У Беларусі ізноў з’явіўся палітвязень
20.10.2008
Чатыры гады таму забілі Вераніку Чаркасаву
20.10.2008
Стартаваў фотаконкурс «Будзьма беларусамі!»
14.10.2008
Праваабаронцы становяцца неўязнымі ў краіны Шэнгенскага пагадненьня?
07.10.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, верасень 2008 году
29.09.2008
ПАРЛАМЕНЦКІЯ ВЫБАРЫ: ПРАВААБАРОНЦЫ АГУЧЫЛІ ПАПЯРЭДНІЯ ВЫСНОВЫ
28.09.2008
УВАГА! ПАВЕДАМЛЕННЕ ДЛЯ ЖУРНАЛІСТАЎ (Адноўлена)
27.09.2008
Перадвыбарчая агітацыя. Вынікі маніторынгу і высновы


«Белпошта» адмаўляецца выконваць сваю сацыяльную функцыю, – лічыць намеснік старшыні БАЖ

03.12.2007. Тэгі: СМІ, дзяржава, свабода слова.
Крыніца: Прэс-служба БАЖ.

20 дзён чакала ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” адказаў ад “Белпошты” на свае пытанні адносна выключэння шэрагу расійскіх выданняў з падпісных каталогаў на наступны год.

Нагодай для звароту БАЖ у “Белпошту” стала распаўсюджаная ў некаторых СМІ ў сярэдзіне кастрычніка інфармацыя пра выключэнне з падпісных каталогаў на першае паўгоддзе 2008 г. некалькіх расійскіх грамадска-палітычных выданняў: “Коммерсант”, "Московский Комсомолец", "Новая газета" і "Независимая газета". Як паведаміла журналістам начальніца ўпраўлення распаўсюду друкаваных СМІ “Белпошты” Ірына Астроўская, “Белпошта” кіравалася “эканамічнай мэтазгоднасцю”.
У інтэрвью Радыё “Рацыя” намеснік галоўнага рэдактара газеты “Коммерсант” Азер Мурсаліеў выказваў меркаванне, што выключаныя з каталогаў выданні “не ўпісваюцца ў інфармацыйную карціну, якую фармуюць у Беларусі”.

Паколькі ў падпісным каталогу згаданых выданняў сапраўды не аказалася, прадстаўнікі БАЖ звярнуліся да кіраўніцтва “Белпошты” па тлумачэнні. Супрацоўнікі прадпрыемства катэгарычна адмовіліся размаўляць па тэлефоне, і 13 лістапада арганізацыі накіравалі ліст генеральнаму дырэктару РУП “Белпошта” Аляксандры Чарняк.

Акрамя прычын выключэння згаданых расійскіх выданняў зкаталогу, БАЖ хацеў высветліць, у чым заключаецца “эканамічная немэтазгоднасць” распаўсюду гэтых газет (бо, незалежна ад колькасці падпісчыкаў, “Белпошта ўсё роўна атрымлівапе прыбытак), ці прызнае прадпрыемства сябе манапалістам у галіне распаўсюду друкаваных СМІ, а таксама – якім чынам яно ўлічвае інтарэсы чытачоў пры складанні падпісных каталогаў.

Адказ ад спн. Чарняк, які прыйшоў 28 лістапада, фактычна ўяўляў сабою набор агульных вытрымак з закона “Аб друку і іншых СМІ”, Грамадзянскага кодэксу і Канстытуцыі РБ : “грамадзяне і юрыдычныя асобы вольныя ў заключэнні дамовы”, “змушэнне да заключэння дамовы не дапускаецца”, “ніхто не можа быць змушаны да выканання абавязкаў, не прадугледжаных Канстытуцыяй…” і г.д.

Генеральная дырэктарка “Белпошты” ў чарговы раз заявіла, што заканадаўства не абавязвае падначаленае ёй прадпрыемства ўключаць тое ці іншае друкаванае выданне ў каталог, і таму, маўляў, выбар выданняў для распаўсюду праз падпіску з’яўляецца правам “Белпошты”.

“Яны не адказалі на большасць нашых пытанняў альбо далі фармальныя адказ”, – так пракаментаваў ліст з “Белпошты” намеснік старшыні БАЖ Андрэй Бастунец. “Да прыкладу, адказваючы на пытанне пра тое, як суадносяцца іх дзеянні з правам чытача атрымліваць пэўныя газеты на падставе публічнай дамовы, яны толькі пацвердзілі, што дамова са спажыўцамі паслугаў пошты – публічная, а з рэдакцыямі – не. А сутнасць праблемы якраз у тым, што “Белпошта” практычна пазбаўляе чытача магчымасці рэалізаваць сваё права на заключэнне публічнай дамовы, права скарыстацца паслугамі пошты”.

Прызначэнне “Белпошты” – аказанне сацыяльна значных паслуг, а не імкненне да прыбытку, – падкрэслівае А. Бастунец. “Выключэннем газет з падпіснога каталогу – асабліва ва ўмовах, калі дастаўка газет па падпісцы абвешчана ліцэнзаваным відам дзейнасці, і дзяржаўнае прадпрыемства дамінуе на гэтым рынку – “Белпошта” фактычна адмаўляецца выконваць сваю сацыяльную функцыю”, – лічыць юрыст.

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма

rating all.by Яндекс цитирования