Баранавіцкія чыноўнікі “гуляюць” з грамадзянамі па сваіх правілах
07.12.2007.
Тэгі: правы чалавека, пікет, адмова.
“… Баранавіцкі гарадскі выканаўчы камітэт вымушаны адмовіць у дазволе на правядзеньне пікета ў сувязі з тым, што заява не адпавядае патрабаваньням арт.4, арт. 5 Закона “Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь”. У заяве не ўказаны меры па забеспячэньню грамадскага парадку і бяспекі пры правядзеньні масавага мерапрыемства, меры, звязаныя з медыцынскім абслугоўваньнем, уборкай тэрыторыі пасьля правядзеньня на ёй масавага мерапрыемства….” Такі шаблонны адказ атрымалі заяўнікі пікету з нагоды гадавіны прыняцьця Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека ад намесніка старшыні Баранавіцкага гарвыканкама Д. Касцюкевіча.
Між тым, у заяве на правядзеньне пікету, якія падалі ў гарвыканкам заяўнікі Карней Пятровіч, Віктар Сырыца, Сяргей Гоўша і Віктар Мезяка, дакладна паведамляецца, што “ абавязкі па арганізацыі і правядзеньню пікета, забеспячэньню грамадскага парадку падчас гэтага мерапрыемства бярэм на сябе. …У тэрмін не пазьней за дзесяць дзён пасьля правядзеньня пікета, мы гарантуем аплату выдаткаў, прадугледжаных артыкулам 10 Закона “Аб масавых мерапрыемтвах у Рэспубліцы Беларусь”.
Параўнаўшы гэтыя цытаты лёгка зрабіць выснову, што баранавіцкае чынавенства размаўляе са сваімі грамадзянамі на розных мовах, адвольна трактуючы вышэйзгаданы Закон, нават не абцяжарваючы сябе пошукам больш істотных прычын для адмовы ў правядзеньні пікету, прысвечанага Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека, якую падпісала і Рэспубліка Беларусь.
Навіны па тэме
19.08.2008 Менгарвыканкам лічыць прэс-канфэрэнцыю Казуліна непажаданай
15.08.2008 У Мінску - заява на антывайсковы мітынг
14.08.2008 Human Rights Watch: абодва бакі забівалі мірных жыхароў
13.08.2008 Сёмы раз адмовілі ў рэгістрацыі гродзенскай абласной суполкі БСДГ
07.08.2008 Гародня: У Гародні ўпершыню за 9 год дазволілі пікеты
Дадаць камэнтар
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма









