Прысуд Аляксандру Данілеўскаму – 180 гадзінаў грамадскіх работ
07.12.2007.
Тэгі: крымінальная справа, моладзевы актывіст.
180 гадзінаў грамадскіх работ у выглядзе крымінальнага пакараньня атрымаў студэнт першага курсу ЕГУ з Віцебску Аляксандар Данілеўскі. Сёньня, пасьля тыднёвага разгляду сутнасьці крымінальнай справы, суддзя суду Першамайскага раёна Віцебска Алена Шарэц прызнала яго вінаватым у парушэньні часткі 1 артыкула 380 Крымінальнага Кодэксу Рэспублікі Беларусь (падробка, выраб, выкарыстаньне або распаўсюд падробных дакументаў, штампаў, пячатак бланкаў).
Гісторыя гэтая пачалася яшчэ летам, калі моладзевы актывіст прымаў актыўны ўдзел у акцыях пратэсту каля будынка суду ў Віцебску. Тады ён быў пакараны адміністрацыйным судом і выключаны з Віцебскага дзяржуніверсітэту. Верагодна, каб пазбегнуць выключэньня, юнак вымушаны быў бараніцца з дапамогай медыцынскай даведкі, якую суд палічыў падробкай.
Навіны па тэме
04.12.2008 На моладзевага актывіста завялі справу за «ўхіленне ад прызыву»
01.12.2008 Спыняецца крымінальны перасьлед у дачыненьні да актывістаў, падазраваных у выбуху ў Менску
28.11.2008 Супраць актывіста пачалі крымінальную справу
18.11.2008 Палітвязень Аляксандар Баразенка абвясьціў галадоўку
06.11.2008 Апазыцыянэру не даюць давучыцца
Дадаць камэнтар
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








