Галоўныя навіны
04.12.2008
На кватэру да праваабаронцы з’явіліся з вобшукам
01.12.2008
Спыняецца крымінальны перасьлед у дачыненьні да актывістаў, падазраваных у выбуху ў Менску
06.11.2008
Алесь Бяляцкі: “Падставай для пераследу з боку ўладаў з’яўляецца цвёрдая і нязломная пазіцыя беларускіх праваабаронцаў”
05.11.2008
Экстрэмізм у “Свабодзе” не выяўлены?
28.10.2008
У Беларусі ізноў з’явіўся палітвязень
20.10.2008
Чатыры гады таму забілі Вераніку Чаркасаву
20.10.2008
Стартаваў фотаконкурс «Будзьма беларусамі!»
14.10.2008
Праваабаронцы становяцца неўязнымі ў краіны Шэнгенскага пагадненьня?
07.10.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, верасень 2008 году
29.09.2008
ПАРЛАМЕНЦКІЯ ВЫБАРЫ: ПРАВААБАРОНЦЫ АГУЧЫЛІ ПАПЯРЭДНІЯ ВЫСНОВЫ
28.09.2008
УВАГА! ПАВЕДАМЛЕННЕ ДЛЯ ЖУРНАЛІСТАЎ (Адноўлена)
27.09.2008
Перадвыбарчая агітацыя. Вынікі маніторынгу і высновы


Улады Беларусі дэманструюць грэблівае стаўленьне да правоў чалавека. Заява Праваабарончага цэнтра “Вясна”

10.12.2007. Тэгі: праваабаронцы, заявы, правы чалавека.

Заява Праваабарончага цэнтра “Вясна”

Мінск, 10 сьнежня 2007 г.

10 сьнежня 2007 г. спаўняецца 59 гадоў з моманту прыняцьця Усеагульнай Дэкларацыі правоў чалавека. Ва ўсім сьвеце гэты дзень адзначаецца як Дзень правоў чалавека. Рэспубліка Беларусь, як краіна сузаснавальніца Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў, ратыфікавала і ўзяла на сабе абавязацельствы па выкананьні прынцыпаў, закладзеных у Дэкларацыі.

Праваабарончы цэнтр “Вясна” з вялікай заклапочанасьцю канстатуе, што ў Беларусі не выконваюцца асноўныя грамадзянскія і палітычныя правы. Пры гэтым парушэньні носяць сістэмны характар, абумоўлены сьвядомай палітыкай дзяржаўнай улады і яе вышэйшых кіраўнікоў.

Дагэтуль застаюцца не расьсьледаванымі выпадкі гвалтоўных зьнікненьняў апазіцыйных палітыкаў Віктара Ганчара, Юрыя Захаранкі, бізнесоўца Анатоля Красоўскага і журналіста Дзьмітрыя Завадзкага.

У месцах пазбаўленьня волі знаходзяцца палітычныя вязьні Аляксандр Казулін, Дзьмітрый Дашкевіч, Артур Фінькевіч і Андрэй Клімаў.

У Беларусі выкарыстоўваецца крымінальны і іншы перасьлед грамадзка-палітычных апанентаў рэжыму, актыўна ўжываюцца прэвентыўныя, адвольныя затрыманьні і адміністратыўныя арышты. Узмоцніўся ціск КГБ на грамадзянскую супольнасьць краіны.

Негатыўнае ўзьдзеяньне парушэньняў правоў чалавека на грамадзтва ўзрастае з-за адсутнасьці эфектыўных механізмаў узнаўленьня парушаных правоў: адсутнічае незалежны і справядлівы суд, незалежные СМІ знаходзяцца на мяжы зьнішчэньня, значна абмежаванае права на асацыяцыю і выказваньне меркаваньня, свабода сходаў.

Беларусь адкрыта адмаўляецца ад міжнародных механізмаў правоў чалавека, дэманструе непрыняцьце высноваў Камітэту па правах чалавека ААН па індывідуальных зваротах грамадзянаў, не прымае мераў па давядзеньні да ведама жыхароў Беларусі прынятых ААН рэзалюцыяў па правах чалавека, не прадстаўляе чарговыя справаздачы па выкананьні Міжнароднага Пакту пра грамадзянскія і палітычныя правы.

Прыходзіцца канстатаваць, што парушэньне правоў чалавека ў Беларусі пераўтварылася ў адзін з асноўных метадаў дзяржаўнага кіраваньня. Беларускія ўлады адкрыта дэманструюць сваё грэблівае стаўленьне да каштоўнасьцяў правоў чалавека ў цэлым.

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма

rating all.by Яндекс цитирования