Барыс Хамайда правёў акцыю ў Віцебску
10.12.2007.
Тэгі: акцыі, правы чалавека.
З Міжнародным днём правоў чалавека павіншаваў сёньня землякоў актывіст-ветэран з Віцебску Барыс Хамайда.
Як стала вядома праваабарончаму цэнтру “Вясна”, за некалькі гадзінаў у цэнтры Віцебску, непадалёку ад гарвыканкама, ён раздаў мінакам за сотню асобнікаў дакладу Адрыяна Севярына пра парушэньні правоў чалавека ў Беларусі.
На здзіўленьне, акцыя прайшла без затрыманьня, а гараджане спрыяльна і прыязна успрымалі віншаваньне з міжнародным днём правоў чалавека.
Навіны па тэме
28.11.2008 “Невыязныя” пройдуць маршам
25.11.2008 Берасьцейскія праваабаронцы падалі заяўкі на правядзеньне мітынгу і дэманстрацыі 10 снежня
24.11.2008 У Менску затрымалі ўдзельнікаў акцыі «МТС па-беларуску»
23.11.2008 Чарговыя затрыманьні ля Валадаркі
Дадаць камэнтар
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








