ЛАРЫСЫ ГЕНІЮШ АДМОЎЛЕНА Ў РЭАБІЛІТАЦЫІ
07.12.2007.
Тэгі: гісторыя, сталінізм, пісьменьнікі, дзяржава, рэпрэсіі.
Крыніца: Прэс-служба «Маладога Фронту».
Нагадаем, што прашэньне аб рэабілітацыі было накіраванае на імя Генеральнага пракурора 1 лістапада. Яго ініцыятарамі выступілі Аргкамітэт па ўшанаваньню памяці ахвяр сталінскіх рэпрэсій, Саюз беларускіх пісьменнікаў і "Беларускі Хельсінкскі Камітэт". Прашэньне было падпісана больш за 70 вядомымі грамадзянамі нашай краіны, сярод якіх Ніл Гілевіч, Алесь Пашкевіч, Ігар Кузняцоў, Тацяна Працько і інш.
Па словах вядомага праваабаронцы Гары Паганяйла "дзеючае ў Беларусі заканадаўства не дазваляе прынесьці пратэст на пастанову Прэзідыўма Вярхоўнага Суду. Для праваабаронцы ясна, што Вярхоўны Суд прыняў палітычна матываванае рашэньне, далёкае ад прынцыпаў законнасьці і справядлівасьці. Застаецца, мабыць, адзіны выхад- зьвярнуцца ў Камітэт па правах чалавека ААН і прадставіць Беларусь як парушальніка правоў на справядлівы, кампетэнтны, незалежны суд!"
Навіны па тэме
29.10.2008 Агучанае абвінаваўчае заключэнне па злачынствах сталінізму ў Беларусі
21.10.2008 Сьвята паэзіі ў гонар Сыса
11.10.2008 Два менскія студэнты стварылі электронную энцыкляпэдыю Беларусі
08.10.2008 Антон Астаповіч вінаваціць пракуратуру ў бяздзейнасці
02.10.2008 Зноў пачынаюцца рэпрэсіі?
Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








