Суды над Макаевым і Сяргеенкам перанесеныя
12.12.2007.
Тэгі: суды, адміністратыўная справа.
Крыніца: Радыё «Свабода».
У Ленінскім судзе Менска 12-га сьнежня не адбыліся адміністрацыйныя працэсы над прадпрымальнікам Аляксандрам Макаевым і студэнтам Мікалаем Сяргеенкам, якіх абвінавацілі ў дробным хуліганстве, нібыта ўчыненым 6-га сьнежня.
Нагадаем, у той дзень міліцыянты ўварваліся ў офіс Кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў і канфіскавалі ўлёткі да мітынгу прадпрымальнікаў, заплянаванаму на 10-га сьнежня. Паводле міліцыянтаў, актывісты нібыта сустрэлі іх нецэнзурнай лаянкай.
Міліцыянты, якія лічацца сьведкамі інцыдэнту, сёньня ў суд не з’явіліся. Судзьдзя Юлія Шумская перанесла працэс над Мікалаем Сяргеенкам на 14-ае сьнежня. Суд над Аляксандрам Макаевым не адбыўся таму, што прадпрымальніка не прывезьлі з турмы на вуліцы Акрэсьціна, дзё ён адбывае 7 сутак адміністрацыйнага арышту за ўдзел у несанкцыянаваным мітынгу на Кастрычніцкай плошчы 10-га сьнежня. Гэтае пакараньне прадпрымальнік атрымаў учора, 11-га сьнежня.
“Сёньня ўвечары будзе вырашана, калі адбудзецца новы працэс над маім падабаронным”, -- паведаміў адвакат Макаева Аляксандр Галіеў.
Навіны па тэме
04.12.2008 Судовая практыка Беларусі: без мяне мяне асудзілі
03.12.2008 Cёння адновяцца слуханні па справе аб маёмасці царквы “Новай жыццё”
03.12.2008 Актывіст нечакана даведаўся, што знаходзіцца ў вышуку
27.11.2008 Гарадзенскія абаронцы дрэваў абскарджваюць мільённыя штрафы
26.11.2008 Справа Аляксандра Сілкова: як караюць былых кандыдатаў у дэпутаты
Дадаць камэнтар
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








