Інтэрнэт нельга падпарадкаваць
12.12.2007.
Тэгі: заканадаўства, інтэрнет.
Крыніца: Хартыя'97.
«Палата прадстаўнікоў» у сераду прыняла ў першым чытанні законапраект «Аб інфармацыі, інфарматызацыі і абароне інфармацыі».
Прадстаўляючы праект дадзенага закона, міністр сувязі і інфарматызацыі Беларусі Мікалай Панцялей падкрэсліў, што законапраект не распаўсюджваецца на працу сродкаў масавай інфармацыі, у тым ліку электронных, і заявіў, што «ніякіх правіл паводзін у Інтэрнэце не ўводзіцца».
Пры гэтым міністр удакладніў, што закон «Аб інфармацыі, інфарматызацыі і абароне інфармацыі» «будзе рэгуляваць у тым ліку сферу інфармацыі, а таксама пытанні абароны інфармацыі».
Кіраўнік Цэнтра прававой абароны СМІ пры БАЖ Міхаіл Пастухоў лічыць частку дакумента, прысвечанага абароне інфармацыі, найбольш небяспечнай яго раздзелам. «Я думаю, што асноўная мэта гэтага законапраекта і была ў тым, каб прадугледзець шырокую сістэму мераў па «абароне» інфармацыі, а значыць – па абмежаванні яе свабоднага распаўсюджвання. Паводле дакумента, у адкрытым доступе павінна застацца толькі агульнадаступная інфармацыя. Уводзяцца ўсе новыя і новыя забароны на распаўсюджванне і выкарыстанне інфармацыі, і гэта выклікае занепакоенасць», – адзначае юрыст БАЖ.
«Нашая прынцыповая пазіцыя застаецца ранейшай – законапраект абмяжоўвае канстытуцыйнае права грамадзян на атрыманне, захаванне і распаўсюджванне інфармацыі», – заявіў М.Пастухоў.
Навіны па тэме
01.07.2008 Праваабаронцы патрабуюць адмены палітычнага артыкула
24.06.2008 Чакаецца старт выбарчай кампаніі
19.06.2008 "Наша Ніва" заклікае выступіць супраць новага Закону аб СМІ
18.06.2008 Крытыка ўладаў будзе прыраўнана да «экстрэмісцкай дзейнасці»
Дадаць камэнтар
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма









