У лякарнях знаходзяцца двое пацярпелых пад час жорсткага разгону акцыі на Кастрычніцкай плошчы
13.12.2007.
Тэгі: моладзевы актывіст, рэпрэсіі.
Да гэтага часу лідэр "Маладога Фронту" Зміцер Федарук знаходзіцца ў 9-й менскай лякарні. Пасля першага абследаваньня лекары паставілі дыягназ "сатрасеньне мозгу". Не выключана, што гэта не ўсе траўмы, нанесеныя актывісту пад час жорсткага разгону дэманстрацыі ў абарону суверэнітэту Беларусі.
Пры падзеньні, калі амапаўцы вырывалі з рук Федарука сьцяг, ён стукнуўся галавой аб асфальт, і амапаўцы прайшліся па ім нагамі.
Яшчэ адзін моладзевы актывіст, Зміцер Кавалгін, трапіў у 6-й гарадскую лякарню. Падчас разгону акцыі ён саскочыў з парапета на прыступкі ўсходаў пераходу ў метро каля Палацу прафсаюзаў. Па словах моладзевага актывіста, вышыня была каля 3 метраў, ён падвярнуў нагу. Знаёмыя выклікалі яму "хуткую дапамогу". Як паведаміў Зьміцер, у лякарні яму зрабілі здымак нагі. У актывіста пашкоджаныя звязкі каленнага суставу.
Дасталося і лідэру партыі АГП Анатолю Лябедзька.
"Наколькі я разумею, быў атрыманы загад на прымяненьне сілы ў дачыненьні да ўдзельнікаў акцыі. У выразах і сродках міліцыя не саромелася. Мяне білі па нагах і спіне, ударылі па твары і рассеклі вусны” - паведаміў ён у інтэрвію агенцтву БелаПАН.
Навіны па тэме
04.12.2008 На моладзевага актывіста завялі справу за «ўхіленне ад прызыву»
06.11.2008 Апазыцыянэру не даюць давучыцца
02.11.2008 Заява Івана Шылы пра аднаўленьне ў школе не задаволена
31.10.2008 Суд па справе Івана Шылы (дапаўняецца)
29.10.2008 Актывістаў «Еўрапейскай Беларусі» выклікаюць у КДБ
Дадаць камэнтар
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








