Галоўныя навіны
07.10.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, верасень 2008 году
29.09.2008
ПАРЛАМЕНЦКІЯ ВЫБАРЫ: ПРАВААБАРОНЦЫ АГУЧЫЛІ ПАПЯРЭДНІЯ ВЫСНОВЫ
28.09.2008
УВАГА! ПАВЕДАМЛЕННЕ ДЛЯ ЖУРНАЛІСТАЎ (Адноўлена)
27.09.2008
Перадвыбарчая агітацыя. Вынікі маніторынгу і высновы
20.09.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
17.09.2008
Валянцін Стэфановіч: Зьяўляецца дадатковая верагоднасьць крымінальнага перасьледу іншадумцаў
17.09.2008
КДБ лічыць газэту “Свабода” экстрэмісцкай
15.09.2008
Праваабарончы цэнтр “Вясна” пратэстуе супраць падрыхтоўкі ўладамі масавых рэпрэсій у перыяд выбарчай кампаніі
13.09.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
12.09.2008
Расклад не змяніўся: 12 акругаў засталіся безальтэрнатыўнымі
11.09.2008
Менск: Ярмошына асабіста аддала незаконны загад аб нумарацыі выбарчых участкаў
06.09.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, ліпень-жнівень 2008 году


ЗША пратэстуюць супраць зьбіцця дэманстрантаў на антыпуцінскай акцыі

13.12.2007. Тэгі: акцыі, пратэст, ЗША.
Крыніца: Хартыя'97.

Кангрэсмэн Элсі Гэйстынгс, старшыня Хэльсынскай камісіі ЗША, выступіў з заявай у сувязі з жорсткім зьбіцьцём 19-гадовага Зьмітра Хведарука падчас мірнай дэманстрацыі ў Менску 12 сьнежня. Хведарук быў зьбіты АМОНам да непрытомнасьці.

“Жорсткае зьбіцьцё Зьмітра Хведарука адначасна абуральнае і трагічнае. На мінулым тыдні ён выступаў на паседжаньні Хэльсынскай камісіі ў Вашынгтоне, дзе расказваў пра небясьпеку, зь якой сутыкаюцца актывісты моладзевага руху ў Беларусі. Я ня толькі падтрымліваю змаганьне З.Хведарука за свабоду, але і асуджаю самым рашучым чынам акты жорсткасьці супраць невінаватых грамадзянаў.

Змрочная сытуацыя з правамі чалавека ў Беларусі – ні для кога не сакрэт. На жаль, запалохваньням і злоўжываньням рэжыму А.Лукашэнкі не відаць канца. Мы з калегамі ў Хэльсынскай камісіі рашуча падтрымліваем З.Хведарука і ўсіх у Беларусі – маладых і старых – хто змагаецца за свабоду, дэмакратыю і правы чалавека”, – адзначае ў сваёй заяве кангрэсмэн Элсі Гэйстынгс.

4 сьнежня сёлета Зьміцер Хведарук выступаў са сьведчаньнямі ў Хэльсынскай камісіі на брыфінгу пад назвай “Будучыня Беларусі: ад дыктатуры да дэмакратыі”, нагадвае “Радыё Свабода”

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма

rating all.by Яндекс цитирования