Паэтаў асудзілі за хуліганства
13.12.2007.
Тэгі: суды, пісьменьнікі, штрафы, арышт.
Крыніца: Радыё «Свабода».
Алеся Туровіча і Сяржука Мінскевіча пакаралі трыма суткамі арышту, Зьміцера Вішнёва - штрафам у 5 базавых велічыняў.
“Сяброў ужо павезьлі ў ізалятар на Акрэсьціна”, – паведаміў “Свабодзе” Зьміцер Вішнёў.
13-га сьнежня ў Цэнтральным судзе Менска былі разгледжаныя адміністрацыйныя справы Алеся Міцкевіча, Сяржука Мінскевіча і Зьмітра Вішнёва.
Паэтаў затрымалі 12-га сьнежня ў раёне Кастрычніцкай плошчы нібыта за хуліганства.
“Мы проста сядзелі на лаве і размаўлялі па-беларуску, і гэта не спадабалася міліцыянтам”, – заявілі літаратары ў судзе.
Увечары 12-га сьнежня на Кастрычніцкай плошчы Менска праходзіла несанкцыянаваная акцыя “За незалежную Беларусь!” Некаторыя ўдзельнікі акцыі былі жорстка зьбітыя. Моладзевы актывіст Зьміцер Хведарук патрапіў у шпіталь.
Навіны па тэме
04.12.2008 Судовая практыка Беларусі: без мяне мяне асудзілі
03.12.2008 Берасцейскіх пікетоўцаў пакаралі штрафамі
03.12.2008 Cёння адновяцца слуханні па справе аб маёмасці царквы “Новай жыццё”
27.11.2008 Гарадзенскія абаронцы дрэваў абскарджваюць мільённыя штрафы
Дадаць камэнтар
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








