Зьбіты Зьміцер Федарук накіраваў заяву ў пракуратуру
13.12.2007.
Тэгі: акцыі, моладзевы актывіст, гвалт.
12 сьнежня падчас гвалтоўнага разгону супрацоўнікамі ПМСП мірнай акцыі пратэсту “За незалежную Беларусь” на Кастрычніцкай плошчы супраць прыезду прэзідэнта Расеі быў моцна зьбіты актывіст Маладога Фронту Зьміцер Федарук. Калі выклікалі “хуткую дапамогу”, ніводнага міліцыянта побач не было. Актывіст быў дастаўлены ў 9-ы клінічны шпіталь, дзе была аказана медычная дапамога і пастаўлены дыягназ: закрытае ЧМТ, сатрасеньне галаўнога мозгу, ушыбы рознай ступені цяжкасьці.
Сёньня Зьміцер Федарук накіраваў заяву ў пракуратуру Цэнтральнага раёну сталіцы з прозьбай правесьці праверку і ўзбудзіць крымінальную справу ў дачыненьні да супрацоўнікаў Палка міліцыі спецыяльнага прызначэньня, дзеяньні якіх насілі супрацьпраўны характар і ў выніку якіх ён атрымаў фізічныя пашкоджаньні.
Навіны па тэме
04.12.2008 На моладзевага актывіста завялі справу за «ўхіленне ад прызыву»
28.11.2008 “Невыязныя” пройдуць маршам
25.11.2008 Берасьцейскія праваабаронцы падалі заяўкі на правядзеньне мітынгу і дэманстрацыі 10 снежня
24.11.2008 У Менску затрымалі ўдзельнікаў акцыі «МТС па-беларуску»
23.11.2008 Чарговыя затрыманьні ля Валадаркі
Дадаць камэнтар
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








