Арганізацыя выдаўцоў за свабоду слова ў Беларусі
13.12.2007.
Тэгі: свабода слова.
Крыніца: Радыё «Свабода».
Міжнародная асацыяцыя выдаўцоў (МАВ) і нарвэскі ПЭН-клюб прапануюць надаць асаблівую ўвагу сытуацыі са свабодай слова з Беларусі.
Як вынікае са справаздачы “Свабода выказваньняў у Беларусі”, падрыхтаванай абедзьвюма арганізацыямі, урад Лукашэнкі працягвае надалей абмяжоўваць гэтае, адно з галоўных, правоў чалавека.
Менавіта таму МАВі ПЭН-клюб заклікаюць Эўразьвяз замарозіць палітыку добрасуседзтва зь Беларусьсю да таго часу, пакуль краіна ня зробіць відавочных посьпехаў у галі не свабоды слова, выказваньняў і прэсы. У сваёй справаздачы абедзьве арганізацыі патрабуюць ад Менску скасаваць тыя законы, якія перашкаджаюць свабоднай дзейнасьці выдаўцоў, свабоднаму выхаду часопісаў і газэт, друкаваньню кніг, вызваленьня з турмаў палітычных актывістаў.
Навіны па тэме
05.11.2008 У ЖЖ праходзіць віртуальная дэманстрацыя за свабоду слова ў Беларусі
24.10.2008 Галоўны рэдактар даў тлумачэнні Міністэрству інфармацыі
23.10.2008 Рэдактара незалежнай газеты абвінавацілі ў адміністратыўным правапарушэньні
22.10.2008 Беларускія незалежныя газеты ізноў аказаліся «за бортам» падпісной кампаніі
22.10.2008 Свабода прэсы: Беларусь сярод апошніх
Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








