Распачаўся суд па зыску Чаргінца да журналіста і незалежнай газэты
19.12.2007.
Тэгі: журналісты, СМІ, зыскі.
Сёньня у судзе Першамайскага раёна Мінска (Талбухіна, 9) пачаўся разгляд зыску старшыні камісіі “Савета рэспублікі” па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы, генерала Мікалая Чаргінца да журналіста Аляксандра Тамковіча і прадпрыемства «Время новостей», якое выдае газету «Новы час». З «Время новостей» зыскоўца патрабуе спагнаць 500 мільёнаў рублёў, а з Тамковіча – 100 мільёнаў рублёў.
Як паведамлялася раней, нагодай для звароту ў суд стаў артыкул А. Тамковіча «Генерал-сенатар Мікалай Чаргінец», якая з’явілася ў газеце 24 верасня 2007 г. Шэраг распаўсюджаных у ёй звестак Мікалаў Чаргінец палічыў не адпаведнымі рэчаіснасці і зневажальнымі для гонару, годнасці і дзелавой рэпутацыі.
Некалькі дзён назад адвакат генерала Чаргінца адмовіўся ад міравога пагаднення. Такім чынам, магчымасці адказаць на старонках таго ж выдання, як прапаноўваў Аляксей Кароль, пакрыўджанаму боку відавочна мала. Хаця за мяжой гэта для палітыкаў найчасцей самы прымальны варыянт сатысфакцыі, бо там яны з іміджавых меркаванняў лічаць за лепшае не судзіцца з прэсай.
Насамрэч, скарыстаўшыся сітуацыяй з артыкулам А. Тамковіча, генерал Мікалай Чаргінец, які да таго ж з’яўляецца старшынёй Саюза пісьменьнікаў Беларусі, шляхам спагнаньня вялікіх штрафаў атрымаў магчымасьць “прыдушыць” адразу два выданьні: газету “Новы час”, а таксама дадатак да яе, газэту ў газеце – “Літаратурную Беларусь”, якая за непрацяглы час існаваньня заваявала ў грамадстве аўтарытэт і з’яўляецца канкурэнткай холдынгаваму выданьню – штотыднёвіку “Літаратура і мастацтва”.
Навіны па тэме
19.08.2008 Асвятленне выбараў застаецца «традыцыйным»
18.08.2008 Паведамленне для журналістаў
17.08.2008 З публікацыяў у дзяржаўных СМІ ўжо вымалёўваецца будучы парламент
15.08.2008 На грузінскай вайне працуюць два беларускія журналісты
Дадаць камэнтар
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма









