Галоўныя навіны
04.12.2008
На кватэру да праваабаронцы з’явіліся з вобшукам
01.12.2008
Спыняецца крымінальны перасьлед у дачыненьні да актывістаў, падазраваных у выбуху ў Менску
06.11.2008
Алесь Бяляцкі: “Падставай для пераследу з боку ўладаў з’яўляецца цвёрдая і нязломная пазіцыя беларускіх праваабаронцаў”
05.11.2008
Экстрэмізм у “Свабодзе” не выяўлены?
28.10.2008
У Беларусі ізноў з’явіўся палітвязень
20.10.2008
Чатыры гады таму забілі Вераніку Чаркасаву
20.10.2008
Стартаваў фотаконкурс «Будзьма беларусамі!»
14.10.2008
Праваабаронцы становяцца неўязнымі ў краіны Шэнгенскага пагадненьня?
07.10.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, верасень 2008 году
29.09.2008
ПАРЛАМЕНЦКІЯ ВЫБАРЫ: ПРАВААБАРОНЦЫ АГУЧЫЛІ ПАПЯРЭДНІЯ ВЫСНОВЫ
28.09.2008
УВАГА! ПАВЕДАМЛЕННЕ ДЛЯ ЖУРНАЛІСТАЎ (Адноўлена)
27.09.2008
Перадвыбарчая агітацыя. Вынікі маніторынгу і высновы


Міліцэйская арыфметыка

19.12.2007. Тэгі: адміністратыўная справа, прадпрымальнікі, штрафы.
Крыніца: Праваабарончы альянс.

18 снежня ў судзе Гомельскага раёна адбылося судовае пасяджэнне над лідэркай прадпрымальнікаў Ірынай Камінскай. У выніку разбіральніцтва прадстаўніцу дробных бізнесоўцаў абвінавацілі ў парушэнні артыкула 23.34 Адміністрацыйнага кодэксу «Парушэнне парадку арганізацыі і правядзення масавага мерапрыемства ці пікетавання». Зараз прадпрымальніца мусіць выплаціць дзяржаве штраф у памеры 10 базавых велічыняў.

Падставай для суда сталася канфіскацыя ў прадпрымальніцы ўлётак, якія яна перавозіла ў сваёй асабістай машыне. Нагадаем, напрыканцы лістапада пры ўездзе ў горад аўтамабіль Ірыны Камінскай спыніла ДАІ. Пры аглядзе машыны супрацоўнікі аўтаінспекцыі знайшлі ўлёткі. Інфармацыйныя матэрыялы заклікалі прадпрымальнікаў выйсці 10 снежня на Кастрычніцкую плошчу і выказаць абурэнне палітыкай уладаў у дачыненні да малых і сярэдніх бізнесоўцаў. Прадпрымальніцы давялося аддаць улёткі. А супрацоўнікі ДАІ склалі пратакол на канфіскацыю 280 асобнікаў інфармацыйных матэрыялаў.

На судовым пасяджэнні міліцыянты сведчылі, што ўлётак было канфіскавана 1280. Пры гэтым, супрацоўнікі праваахоўных органаў казалі, што пералік інфармацыйных матэрыялаў адбываўся ў аддзеле міліцыі без панятых. Ірына Камінская заўважае, што прадастаўленыя на судзе ўлёткі адрозніваліся ад канфіскаваных дызайнам. Так, на прынесеных міліцыянтамі матэрыялах з'явіліся выява і іншы шрыфт. Апроч таго, адзначае Камінская, у пратаколе колькасць забраных улётак была напісаная лічбай, а не пропісам. «Таму вельмі здзіўляе факт, што ў выніку ўлётак атрымалася, да прыкладу, не 1300, а 1280. Дапісаць «1» да «280» вельмі лёгка», -- пазначыла Ірына Камінская.    

Падчас суда ў сведчаннях міліцыянтаў адсутнічаў кансенсус. Участковы Андрэй Зубкоў заяўляў, што Ірына Камінская заходзіла ў аддзел міліцыі, а на ўлётках прысутнічала выява. Супрацоўнік ДАІ Віталь Струкаў казаў адваротнае, што на інфармацыйных матэрыялах прысутнічаў толькі тэкст, а прадпрымальніцы ў аддзеле не было.

Суддзя Мікалай Ксяндзоў пры вынясенні прысуду зазначыў, што склад злачынства навідавоку. А паколькі ўлёткі былі скіраваныя на распаўсюд інфармацыі пра несанкцыянаваны мітынг, то Ірына Камінская парушыла парадак правядзення масавага мерапрыемства. Разам з тым, прысутныя для падтрымкі 15 прадпрымальнікаў былі задаволеныя, што пасяджэнне не скончылася аршытам.

Такім чынам, рашэнне суддзі мае своеасаблівы кампрамісны характар. З аднаго боку, неабходна было пакараць прадпрымальніцу. А з другога, прысуд не мусіў быў справакаваць чарговую хвалю пратэсту калегаў Ірыны Камінскай.

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма

rating all.by Яндекс цитирования