Галоўныя навіны
03.07.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, чэрвень 2008 году
01.07.2008
Парламенцкія выбары. Падзеі і абагульненьні
25.06.2008
Напярэдадні парламенцкіх выбараў ціск на праваабаронцаў узмацняецца
24.06.2008
Праваабаронца Алесь Бяляцкі правёў перамовы з старшынём дэлегацыі Еўрапарламенту па стасунках з Беларусьсю Яцэкам Пратасевічам
18.06.2008
Як прымалі Закон «Аб сродках масавай інфармацыі»
12.06.2008
Праваабаронцы пачынаюць маніторынг выбараў
12.06.2008
Праваабаронцы за свабодныя выбары
10.06.2008
ПАВЕДАМЛЕННЕ ДЛЯ ЖУРНАЛІСТАЎ
10.06.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, травень 2008 году
04.06.2008
Адкрыты ліст Фундацыі Дамоў Правоў Чалавека ў абарону праваабаронцы Леаніда Свеціка
04.06.2008
Івана Шылу выкінулі са школы
02.06.2008
Праваабаронцы лічаць скасаваньне крымінальнай адказнасьці за дзейнасьць незарэгістраваных арганізацыяў прыярытэтнай задачай


За кратамі сядзіць 1000 юных крымінальнікаў

17.12.2007. Тэгі: зьняволеныя, умовы ўтрыманьня, непаўнагадовыя.
Крыніца: BulletinOnline.

Больш як 100 мільёнаў рублёў мусяць вярнуць пацярпелым непаўналетнія зьняволеныя.

Нядаўна ў Пухавіцкім раёне чацьвёра п’яных падлеткаў скралі чужы аўтамабіль. У дзьве гадзіны ночы на дарозе ў Асіповічы ня справіліся з кіраваньнем, учынілі наезд на дзяўчыну. Замест таго, каб дапамагчы, нягоднікі распранулі пацярпелую, па чарзе згвалцілі яе і кінулі ў лесе...

Гэта – трагічныя зьвесткі паводле толькі адной крымінальнай справы, якую ўчынілі непаўналетнія. А ўсяго, як сьведчыць статыстыка Міністэрства ўнутраных спраў, сёлета міліцыянты затрымлівалі ўжо больш як 25 тысяч хлопцаў і дзяўчатаў. Сярод іх амаль 400 забойцаў, рабаўнікоў, гвалтаўнікоў.

Жорсткія дзеці атрымліваюць вялікія турэмныя тэрміны. Але некаторых 18-гадовых небясьпечна пакідаць у дзіцячай зоне. І гэта змушае цяперашнюю ўладу пашыраць плошчу астрогаў. Таму 23 лістапада ў Бабруйску, на выязной вучобе дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў, намесьнік генэральнага пракурора Беларусі Аляксандр Іваноўскі заявіў, што ў Беларусі неабходна будаваць яшчэ тры калёніі. Пры гэтым, як адзначыў пракурор Іваноўскі, кожная з калёніяў мусіць быць разьлічаная ня менш як на дзьве тысячы чалавек.

У Бабруйску – адна з найвялікшых у Беларусі калёнія. Яе начальнік Ігар Мацвіенка паведамляе, што на сёньня тут амаль 250 "лішніх" вязьняў – гэта значыць, што перапоўненыя камэры, бытоўка, сталоўка і, даруйце, прыбіральні.

Турма таксама мусіць забясьпечыць кожнаму працу. Але, са словаў начальніка Мацвіенкі, кожны другі малады чалавек, які трапляе ў калёнію, не мае ні спэцыяльнасьці, ні працоўных навыкаў. Хто ў такім разе будзе вяртаць маральныя і матэрыяльныя страты пакалечаным імі ахвярам – кампэнсаваць лекаваньне інваліднасьці, страчанага здароўя, скрадзенай маёмасьці? Па зьвестках турым, сума доўгу яе вязьняў – больш як 100 мільёнаў рублёў!

Намесьнік начальніка ўправы прафіляктыкі МУС Беларусі Андрэй Садоўнікаў інфармуе журналістаў, што цяпер непаўналетнія больш зьдзяйсьняюць цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў. Ён кажа, што палавіна парушальнікаў – зь няпоўных сем’яў, сіраты, альбо іх бацькі пазбаўленыя бацькоўскіх правоў. Наўрад ці калі-небудзь ім удасца самастойна расплаціцца за свае злачынствы.

Па дадзеных МУС Беларусі, у папраўчых калёніях на сёньня ўтрымліваецца каля адной тысячы непаўналетніх. Калёніі для юнакоў – у Бабруйску, Менску і Віцебску, аддзяленьне для дзяўчат – у Гомелі.

 

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма

rating all.by Яндекс цитирования