Галоўныя навіны
04.12.2008
На кватэру да праваабаронцы з’явіліся з вобшукам
01.12.2008
Спыняецца крымінальны перасьлед у дачыненьні да актывістаў, падазраваных у выбуху ў Менску
06.11.2008
Алесь Бяляцкі: “Падставай для пераследу з боку ўладаў з’яўляецца цвёрдая і нязломная пазіцыя беларускіх праваабаронцаў”
05.11.2008
Экстрэмізм у “Свабодзе” не выяўлены?
28.10.2008
У Беларусі ізноў з’явіўся палітвязень
20.10.2008
Чатыры гады таму забілі Вераніку Чаркасаву
20.10.2008
Стартаваў фотаконкурс «Будзьма беларусамі!»
14.10.2008
Праваабаронцы становяцца неўязнымі ў краіны Шэнгенскага пагадненьня?
07.10.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, верасень 2008 году
29.09.2008
ПАРЛАМЕНЦКІЯ ВЫБАРЫ: ПРАВААБАРОНЦЫ АГУЧЫЛІ ПАПЯРЭДНІЯ ВЫСНОВЫ
28.09.2008
УВАГА! ПАВЕДАМЛЕННЕ ДЛЯ ЖУРНАЛІСТАЎ (Адноўлена)
27.09.2008
Перадвыбарчая агітацыя. Вынікі маніторынгу і высновы


Кірыл Атаманчык “Мы жадаем жыць у той краіне, якую нам паказвае БТ”

19.12.2007. Тэгі: студэнты, грамадскія арганізацыі, моладзевы актывіст.
Крыніца: Прэс-служба «Маладога Фронту».

Кірыл Атаманчык - кіраўнік рэгіянальнай структуры моладзевай арганізацыі Малады Фронт, чалец "Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны", з-за рэпрэсій вымушаны вучыцца за мяжой.

Інтэрвію:

Чаму вы вырашылі стварыць грамадзкую ініцыятыву ў Вільнюсе? Мала вучобы? Што стала заахвочвальным фактарам?

Не, вучобы хапае. А заахвочвальным фактарам стала нейкую бязьдзейнасьць і апатыя са боку асноўнай масы студэнтаў універсітэта. Захацелася занесьці нешта новае ў звычайнае жыцьцё, нешта прапанаваць, чымсьці дапамагчы.

Якую дзейнасьць вы вылучылі для сябе прыярытэтнай, да чаго ляжыць душа?

На дадзеным этапе развіцьця гэтай арганізацыі прыярытэтным будзе культурны і адукацыйны кірунак. У працэсе развіцьця не выключаныя і іншыя, больш шырокія фарматы ў дзейнасьці.

Вы закрытая арганізацыя, клюб, так сказаць, або жа да вас можна далучацца? Калі ды, то як?

Не! Мы зусім не закрытыя, мы імкнемся наадварот прыцягнуць да супрацоўніцтва як мага большую колькасьць актыўных і цікаўлівых студэнтаў. Таксама мы адкрытыя да супрацоўніцтва са ўсімі грамадзкімі арганізацыямі розных краін. А далучыцца можна вельмі проста: трэба даслаць на e-mail заяўку ў вольным афармленьні, у якой трэба паказаць які зацікавіў вас праэкт, а таксама, магчыма, прапанаваць свой.

Вас шмат?

Нас досыць, каб пачаць актыўную працу, якая бы змагла зацікавіць яшчэ шырэйшае кола студэнцтва.

Вы лічыце, што сярэдні студэнт ЭГУ досыць па-грамадзянску актыўны, каб стаць вашым калегам па ініцыятыве?

Мы бачым у сваёй арганізацыі толькі тых, хто мае актыўную грамадзянскую пазіцыю. Тых, хто можа ўносіць ініцыятывы і прапановы, а таксама з належнай адказнасьцю ставіцца да ўсяго, што адбываецца як ва ўніверсітэце, так і ў краіне. Вітаюцца, безумоўна, актыўныя людзі.

Як вы думаеце – што карыснага для Беларусі, для станаўленьня ў ёй незалежнага грамадзтва, дэмакратычных перамен вы можаце зрабіць з Вільні?

Самасьвядомасьць людзей, пералом іх унутрана, пералом у сэрцах і галовах. Умяшаньні з па-за выклікаюць алергію ў насельніцтва, вядома, з некаторымі выключэньнямі... Што датычыцца Вільні, то я магу сказаць толькі тое, што мы, безумоўна, будзем супрацоўнічаць са ўсімі грамадзкімі аб'яднаннямі, якія так або інакш бачаць мэтай дэмакратыю, волю і незалежнасьць для Беларусі.

З кім вы ўжо супрацоўнічаеце і плянуеце супрацоўнічацьў будучыні?

Зараз мы актыўна супрацоўнічаем з "Таварыствам Беларускай культуры ў Літве". Мы маем агульны праэкт, які ўжо пачалі рэалізоўваць. Пляны супрацоўніцтва з іншымі арганізацыямі разглядаюцца.

Ваша бачаньне таго, што адбываецца ў Беларусі і ролі маладых людзей у гэтым?

Моладзь - будучыня, і гэта разумеюць усё. Шматлікае ў нашай краіне залежыць ад дзеяньняў моладзі, ад салідарнасьці моладзі і ад іх грамадзянскай пазіцыі. Рухаючым фактарам развіцьця любой краіны зьяўляецца моладзь. Гэтае наша сучаснасьць і наша будучыня. Роля маладых людзей у Беларусі - гэтае ўсьведамленьне таго, што яны будучыня, і ад іх залежыць той кірунак у развіцьці, які вылучыць Беларусь у перспэктыве.

У якой Беларусі вы жадалі бы жыць у будучыні?


Тут я магу толькі іранічна заявіць: у той, якую нам увесь час паказвае Беларускае тэлебачаньне, у сапраўды моцнай і квітнеючай. У краіне, дзе закон адзіны для ўсіх і кожнага , у краіне, дзе табе вольна дыхаецца незалежна ад тваіх поглядаў.

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма

rating all.by Яндекс цитирования