20-га сьнежня а 10:30 у Кастрычніцкім судзе Магілёву пачнецца судовае паседжаньне па справе Артура Фінькевіча
19.12.2007.
Тэгі: суды, крымінальная справа, Фінькевіч.
Моладзевы актывіст Артур Фінькевіч быў асуджаны 10 траўня 2006 года да двух гадоў абмежаваньня волі ("хіміі") за нанясеньне напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў палітычных графіці "Мы хочам новага!" і "Дастаў!". Ён адбыў амаль увесь тэрмін пакараньня, аднак у дачыненьні да палітвязьня ўзбуджана новая крымінальная справа па арт. 415 КК ("ухіленьне ад адбыцьця пакараньня ў выглядзе абмежаваньня волі), па якой яму пагражае да трох гадоў пазбаўленьня волі.
Праваабаронцы заклікаюць падтрымаць Артура Фінькевіча і прыйсьці ў суд Кастрычніцкага раёну Магілёву, які знаходзіцца на Бонч-Бруевіча, 2, побач з іншымі магілёўскімі судамі.
Для тых, хто ня ведае - мапы (будынак суду пазначаны чырвоным):
Для іншагародніх: да суду - адзін прыпынак ад чыгуначнага вакзалу:
Навіны па тэме
05.09.2008 Суд арыштаваў кватэру лідэра АГП
04.09.2008 Пікеты аб зніклых забароненыя
28.08.2008 За заклік да байкоту і пратэстаў супраць фальсіфікацый арыштаваны актывіст «Еўрапейскай Беларусі»
25.08.2008 Ігара Рынкевіча дапыталі ў справе выбуха ў Мінску
21.08.2008 Распаўсюдніка «Товарища» аднавілі на працы
Дадаць камэнтар
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма










