Чаму Зьміцера Кіселя адлучылі ад алімпіяды па гісторыі?
21.12.2007.
Тэгі: гісторыя, перасьлед, моладзь БНФ.
Крыніца: Моладзь БНФ.
30 лістапада 2007 года Зьміцер Кісель, сябра Рады Моладзі БНФ (Старшыня гістарычнага кірунку), заняў другое месца на алімпіядзе па гісторыі ў г.Пінску. Па правілах Зьміцер павінен з 3 па 6 студзеня 2008 года браць удзел у абласной алімпіядзе па гісторыі. Яго ўнесьлі ў сьпіс удзельнікаў Абласной алімпіады, а настаўніку па гісторыі Яромічу Віктару загадалі прадстаўляць маладых гісторыкаў Пінска ў Берасьці.
20 сьнежня 2007 года Зміцера Кісяля здымаюць з удзелу ў абласной алімпіядзе!
" Я нават не магу уявіць, як яны мне далі другое месца на гарадзкой
алімпіядзе... Але ж я чакаў такога подлага крока з іхняга боку. Што яны яшчэ
могуць, каб здушыць слова аб сапраўднай гісторыі?! Гэта проста сьмешна!" -
кажа Зміцер Кісель.
Пакуль зразумела адно - Зьміцера Кіселя зьнялі, а яго настаўнік па гісторыі спадар Яроміч 20 сьнежня накіраваўся ў гарвыканкам, каб поўнасьцю раставіць кропкі над "і". Таксама спадар Яроміч заявіў, што калі зьнялі яго вучня, то ён адмаўляецца
прадстаўляць астатніх маладых гісторыкаў ад Пінска ў Берасьце.
Зьміцер паведаміў, што гарадзкую алімпіядную працу зьбіраюцца пераглядаць на наяўнасьць "нацыяналістычнасьці і фашызму".
Навіны па тэме
04.12.2008 На моладзевага актывіста завялі справу за «ўхіленне ад прызыву»
04.12.2008 На кватэру да праваабаронцы з’явіліся з вобшукам
04.12.2008 Сябраў наваполацкай філіі “Моладзі БНФ” беспадстаўна пратрымалі ноч у выцвярэзніку ( Адноўлена)
03.12.2008 Аляксандар Сілкоў чакае рашэння па сваёй справе (адноўлена)
03.12.2008 Актывіст нечакана даведаўся, што знаходзіцца ў вышуку
Дадаць камэнтар
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








