Галоўныя навіны
04.12.2008
На кватэру да праваабаронцы з’явіліся з вобшукам
01.12.2008
Спыняецца крымінальны перасьлед у дачыненьні да актывістаў, падазраваных у выбуху ў Менску
06.11.2008
Алесь Бяляцкі: “Падставай для пераследу з боку ўладаў з’яўляецца цвёрдая і нязломная пазіцыя беларускіх праваабаронцаў”
05.11.2008
Экстрэмізм у “Свабодзе” не выяўлены?
28.10.2008
У Беларусі ізноў з’явіўся палітвязень
20.10.2008
Чатыры гады таму забілі Вераніку Чаркасаву
20.10.2008
Стартаваў фотаконкурс «Будзьма беларусамі!»
14.10.2008
Праваабаронцы становяцца неўязнымі ў краіны Шэнгенскага пагадненьня?
07.10.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, верасень 2008 году
29.09.2008
ПАРЛАМЕНЦКІЯ ВЫБАРЫ: ПРАВААБАРОНЦЫ АГУЧЫЛІ ПАПЯРЭДНІЯ ВЫСНОВЫ
28.09.2008
УВАГА! ПАВЕДАМЛЕННЕ ДЛЯ ЖУРНАЛІСТАЎ (Адноўлена)
27.09.2008
Перадвыбарчая агітацыя. Вынікі маніторынгу і высновы


Моладзь пачала кампанію за вызваленьне Фінькевіча

24.12.2007. Тэгі: Малады Фронт, Фінькевіч, пратэст.
Крыніца: Хартыя'97.

Актывісты арганізацыі “Малады фронт” распачалі кампанію за вызваленьне свайго паплечніка Артура Фінькевіча, якога магілёўскі суд асудзіў да 1,5 гадоў зьняволеньня.

Сёньня на тым месцы, дзе калісьці Артур Фінькевіч зрабіў графіці – ён напісаў падчас прэзыдэнцкай кампаніі “Дастаў!” і “Мы хочам новага!” –і дзе яго тады затрымалі, моладзевыя актывісты намалявалі яго партрэт і напісалі “Свабоду”.

Удзельнікі акцыі заявілі “Радыё Свабода”, што менавіта ад сёньняшняга дня пачынаецца кампанія, якая будзе цягнуцца да той пары, пакуль Артура Фінькевіча будуць трымаць за кратамі.

Моладзевыя актывісты запэўнілі, што кампанія будзе адбывацца штодня. Гэта будуць і флэш-мобы, і расьцяжкі, і розныя іншыя мерапрыемствы.

Тым часам моладзевыя актывісты зь арганізацыі “Ініцыятыва” ад сёньняшняга дня пачалі збор пажаданьняў палітвязьням ад мінакоў на вуліцах. Яны зьбіраюць ад жыхароў Менску пісьмовыя пажаданьні на паштоўкі, якія потым накіруюць у турмы, дзе знаходзяцца палітвязьні Аляксандар Казулін, Андрэй Клімаў, Зьміцер Дашкевіч і Артур Фінькевіч

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма

rating all.by Яндекс цитирования