У Нясвіжы ў шапіках "Саюздруку" спынены продаж недзяржаўнай газеты
04.01.2008.
Тэгі: перасьлед, СМІ, незалежныя выданьні.
Крыніца: «Еўрапейскае радыё».
Нясвіжскае аддзяленне “Мінскаблсаюздруку” з Новага году адмовілася браць на рэалізацыю недзяржаўную газету “Нясвіжскі час”.
На працягу больш за 5 гадоў гэтае супрацоўніцтва было плённым, і каля 300 асобнікаў газеты разыходзілася праз нясвіжскія шапікі “Саюздруку” літаральна за некалькі дзён. Але на 2008 год начальніца ўпраўлення падпісаць пагадненне адмовілася, спаслаўшыся на ўказанне аднекуль “зверху”.
Вось якія падрабязнасці гэтай сітуацыі даведаўся наш карэспандэнт Алесь Літоўчык:
“Прычым ніякіх прэтэнзій да выдаўца газеты, прыватнага ўнітарнага прадпрыемства “Intex-press-рэгіён”, у “Саюздруку” няма. Перамовы з мясцовым нясвіжскім кіраўніцтвам таксама не далі станоўчых вынікаў. Цяпер “Нясвіжскі час” замест шапікаў будуць рэалізоўваць самі супрацоўнікі выдання”.
Навіны па тэме
04.12.2008 На моладзевага актывіста завялі справу за «ўхіленне ад прызыву»
04.12.2008 На кватэру да праваабаронцы з’явіліся з вобшукам
03.12.2008 Аляксандар Сілкоў чакае рашэння па сваёй справе (адноўлена)
03.12.2008 Актывіст нечакана даведаўся, што знаходзіцца ў вышуку
03.12.2008 Перасьлед апазыцыянэраў працягваецца
Дадаць камэнтар
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








