У справе Аляксандра Зьдзьвіжкова абвінавачваньне замененае на больш цяжкае
11.01.2008.
Тэгі: крымінальная справа, СМІ.
А дзесятай гадзіне раніцы ў Менгарсудзе пачаўся працэс над былым намесьнікам галоўнага рэдактара газэты “Згода” Аляксандрам Зьдзьвіжковым, якога абвінавачваюць у распальваньні рэлігійнай варожасьці. Нагадаем, што яшчэ ў лютым 2006-га году ў газеце “Згода” былі перадрукаваны зь інтэрнэту карыкатуры на прарока Мухамэда.
Яшчэ перад азнаямленьнем з сутнасьцю справы, Зьдзвіжкоў заявіў адвод судзьдзі Руслану Аніськевіч, які пракурор не задаволіў. А 12 гадзіне прысутных папрасілі вызваліць залю, фактычна працэс аб'явіўшы працэс цалкам закрытым для грамадскасьці і журналістаў.
Як стала вядома ПЦ “Вясна”, абвінавачваньне, якое прад’яўлялася Аляксандру Зьдзвіжкову раней, сёньня перакваліфікавалі на больш цяжкую, частку 2 артыкула 130 Крымінальнага Кодэксу РБ – “распальваньне расавай, нацыянальнай або рэлігійнай варожасьці, здзейсьненыя службовай асобай з выкарастаньнем сваіх службовых паўнамоцтваў”. Гэта пагражае пазбаўленьнем волі на тэрмін ад 3 да 10 год.
Навіны па тэме
18.07.2008 Аляксандра Дабравольскага дапыталі па справе аб выбуху ў Мінску
17.07.2008 Алесь СЕРГІЕНКА: “Яны выламалі ўваходныя дзверы і нават не прадставіліся”
17.07.2008 Чыслава аформілі на дзень пазней пасля затрымання
16.07.2008 Журналіст – адвакат інтарэсаў сваіх чытачоў
16.07.2008 Затрыманы Міхал Шарамет знаходзіцца ў сьледчым аддзеле КДБ
Дадаць камэнтар
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма









