Невыязны Навумаў ляціць у Вену
15.01.2008.
Тэгі: санкцыі, палітыка.
Крыніца: «Наша Ніва».
Міністар унутраных справаў Беларусі Ўладзімер Навумаў 22-23 студзеня будзе знаходзіцца ў Вене. Пастанову аб камандзіроўцы Навумава 11 студзеня падпісаў прэм’ер-міністар Сяргей Сідорскі.
У Аўстрыю Ўладзімер Навумаў ляціць для падпісаньня мэмарандума паміж Беларусьсю і ААН па пытаньнях кантролю над абаротам наркотыкаў і папярэджаньня злачыннасьці.
Нагадаем, што міністар унутраных справаў уваходзіць у сьпіс беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд на тэрыторыю Эўрасаюзу і ЗША. Адзінай магчымасьцю патрапіць у ЭС і ЗША для фігурантаў гэтага сьпісу ёсьць візыты па лініі ААН. Той самы Навумаў летась знаходзіўся ў Нью-Ёрку з 4 па 7 сакавіка, дзе прымаў удзел у канфэрэнцыі ААН па барацьбе з гандлем людзей.
Як вядома, візавыя абмежаваньні не распаўсюджваюцца на паездкі, зьвязаныя зь дзейнасьцю міжнародных арганізацый.
Навіны па тэме
23.10.2008 Кошт шэнгенскіх візаў пакуль не зьнізяць
22.10.2008 ЗША пакідае санкцыі
21.10.2008 Эўрадэпутатам не далі беларускай візы, бо ніхто й не прасіў
20.10.2008 Дэпутатам Эўрапарлямэнту не далі візаў у Беларусь
16.10.2008 Юры Чаусаў: «Германія ужо прызнае, што беларускія праваабаронцы непажаданыя асобы ў Еўропе?”
Дадаць камэнтар
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








