Міністэрства інфармацыі вынесла афіцыйныя папярэджаньні тром FM-станцыям
12.01.2005.
Міністэрства інфармацыі вынесла афіцыйныя папярэджаньні тром FM-станцыям – “Хіт-ФМ”, “Юністар”і “Новае радыё”. Прычына – невыкананьне патрабаваньня, каб тры чвэрці эфіру складалі беларускія музычныя творы.Міністар інфармацыі Ўладзімер Русакевіч заявіў, што калі патрабаваньне ня будзе выкананае, міністэрства пазбавіць станцыі права вяшчаньня.
Русакевіч падкрэсьліў, што міністэрствы інфармацыі і культуры вызначаюць адзіныя крытэры паняцьця “беларускі выканаўца”.
“Ці можна лічыць беларускімі выканаўцамі Алены Сьвірыдаву, Юрыя Антонава? Гэтак можна да абсурду дайсьці. Некаторыя прадусары мне даказваюць, што Аляксандар Буйноў – беларускі выканаўца, бо ў яго беларускія карані знайшлі” – заявіў Ўладзімер Русакевіч, са спасылкай на Інтэрфакс паведаміла Радыё Свабода.
Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








