Аляксандра Васільева аштрафавалі на 700 тысяч рублёў
01.02.2008.
Тэгі: адміністратыўная справа, прадпрымальнікі, штрафы.
Крыніца: Радыё «Свабода».
Сёньня судзьдзя Пінскага гарадзкога суду Тацяна Сьвібовіч аштрафавала актывіста кампаніі “За свабоднае разьвіцьцё прадпрымальніцтва” Аляксандра Васільева на 700 тысяч рублёў. Ён абвінавачаны ў непадпарадкаваньні міліцыі. Пратакол на яго быў складзены 21 студзеня, калі ў Пінску адбыўся стыхійны мітынг прадпрымальнікаў ля будынку гарвыканкаму.
Аляксандар Васільеў паведаміў “Свабодзе”, што суд сёньня разглядаў два міліцэйскія пратаколы. Адзін удалося аспрэчыць. Спадар Васільеў нават без адваката пераканаў суд у супярэчлівасьці сьведчаньняў міліцыянтаў:
“Яны заблыталіся ў сваіх сьведчаньнях. Дагаварыліся да таго, што я нібыта кідаўся на аўтамашыны, якія праяжджалі міма. Поўная лухта! І галоўнае, што мы змусілі міліцыянтаў уласнаручна абазначыць на схеме месца, дзе яны стаялі. Адлегласьць — 90 мэтраў. Суд канстатаваў, што, знаходзячыся ў аўтамашыне, нельга на такой адлегласьці пачуць, што чалавек брыдкасловіць”.
Аляксандар Васільеў лічыць, што сёньняшні суд спыніў у Пінску арышты апазыцыі па надуманых абвінавачаньнях:
“Нават тое, што мы адбіліся ад аднаго пратаколу, — спрыяльны прэцэдэнт. Ім ёсьць над чым задумацца. Варыянты бяздумнага абвінавачваньня не праходзяць. У прынцыпе, я задаволены вынікам”.
Навіны па тэме
16.07.2008 Віцебскі праваабаронца Левінаў арыштаваны на 10 сутак
15.07.2008 Судзілі Павала Наздру
11.07.2008 Актывісты АГП асуджаныя за брыдкаслоўе
11.07.2008 Барыс Хамайда асуджаны на трое сутак
07.07.2008 Паліну Кур’яновіч арыштавалі на 5 сутак
Дадаць камэнтар
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма









