Салігорскіх маладафронтаўцаў зноў аштрафавалі
04.02.2008.
Тэгі: Малады Фронт, адміністратыўная справа, штрафы.
Крыніца: Салігорск.org.
Паводле рашэньня камісіі, Самойлава Хрысьціна аштрафавана на 1.5 мільёны рублёў за ўдзел у акцыі "Камунізм пад трыбунал". Паседжаньне цягнулася больш за 2 гадзіны. Іван Шыла атрымаў 700 тысячаў рублёў. Ягоны бацька 350 тысячаў.
Сябры камісіі не зьвярнулі ўвагі на значныя парушэньня падчас складаньня пратаколаў, супярэчлівыя сьведчаньні супрацоўнікаў міліцыі і факты, сьведчаўшыя пра беспадстаўнае ўжываньне фізычнае сілы падчас затрыманьня. Тым ня менш, частка штрафаў была скасавана, бо тэрміны пераглядаў скончаліся, у прыватнасьці не былі разгледжаны 5 пратаколаў за ўдзел маладзёнаў у акцыі Салідарнасьці 16 кастрычніка.
Цікавай асаблівасьцю цяперашняга працэсу было руплівае выкананьне працэдурных нормаў, на якія груба парушаліся ў мінулы раз адміністратыўнай камісіяй. Удзел у паседжаньні прымалі нават сьведкі, абсалютная большасьць зь якіх былі міліцыянты.
Бліжэйшым часам салігорскіх маладафронтаўцаў чакае яшчэ адна камісія па справах непаўнагадовых за ўдзел у акцыі салідарнасьці з арыштаванымі актывістамі дэмакратычнага руху Аляксандрам Цацурам і Ларысай Насановіч. Нагадаем, што пратаколы за ўдзел у несанкцанаваным мерапрыемстве былі складзены ў дачыньні да 6ці актывістаў моладзевага руху.
Навіны па тэме
29.08.2008 Новая крымінальная справа супраць “маладафронтаўцаў”?
28.08.2008 За заклік да байкоту і пратэстаў супраць фальсіфікацый арыштаваны актывіст «Еўрапейскай Беларусі»
22.08.2008 Штраф за пратэст супраць абортаў
21.08.2008 Полацак: штраф моладзеваму актывісту
17.08.2008 Ветка: Прэтэндэнт у кандыдаты аштрафаваны на 1 мільён за адсутныя знакі
Дадаць камэнтар
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма









