Прадпрымальніка Канстанціна Жукоўскага аштрафавалі на 50 базавых адзінак
05.02.2008.
Тэгі: суды, адміністратыўная справа, прадпрымальнікі.
Крыніца: «Еўрапейскае радыё».
Гомельскі актывіст дэмакратычных сіл кіроўца таксі Канстанцін Жукоўскі быў выкліканы ў суд за парушэнне дэкрэта прэзідэнта "Аб атрыманні і рэгістрацыі замежнай бязвыплатнай дапамогі".
У канцы мінулага года яго выклікалі ў падатковую інспекцыю, дзе запатрабавалі тлумачальную запіску аб атрыманым за апошнія гады прыбытку. Пасля таго як актывіст дэмсіл прадаставіў тлумачальную, падатковы інспектар склала на прадпрымальніка пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні. У падатковай запатрабавалі скласці спіс усіх гасцей Жукоўскага з падрабязным апісаннем, хто і колькі дарыў. Паколькі прадпрымальнік дакладна не ведаў, па колькі дарыў кожны з гасцей, ён напісаў прыкладную суму. Гэта і стала прычынай пратакола.
У выніку суд пакараў Жукоўскага штрафам у 50 базавых велічыняў або 1 мільён 750 тысяч рублёў. Цяпер прадпрымальнік збіраецца абскарджваць прысуд у абласным судзе.
Навіны па тэме
03.07.2008 Павел Юхневіч на Акрэсціна
03.07.2008 “Газета Слонімская” выйграла суд
02.07.2008 Новыя арышты маладафронтаўцаў
02.07.2008 У Брэсце пададзена заяўка на правядзенне “Маршу дробных хуліганаў”
01.07.2008 Журналістку Радыё “Свабода” аштрафавалі «за непавагу да суда»
Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма









