Галоўныя навіны
23.08.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
19.08.2008
Фармаванне ўчастковых выбарчых камісій
18.08.2008
Паведамленне для журналістаў
16.08.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
08.08.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
06.08.2008
“Адной дэкларацыі мала”
05.08.2008
Праваабаронцаў у Беларусі цкуюць як дысыдэнтаў у СССР
01.08.2008
5 жніўня адбудзецца прэзентацыя рускай версіі справаздачы Абсерваторыі па абароне правоў праваабаронцаў
22.07.2008
Аналіз фармаваньня акруговых камісіяў
15.07.2008
Праваабаронцы за свабодныя выбары: практыка фармаваньня акруговых выбарчых камісіяў засталася нязьменнай (абнаўлена табліца)
11.07.2008
Маніторынг выбарчай кампаніі: заклапочанасьць выклікае агульная грамадска-палітычная атмасфера
11.07.2008
Колькасьць арыштаў грамадзка-палітычных актывістаў расьце


Алесь Бяляцкі: “Толькі пасьля вызваленьня ўсіх палітзьняволеных можна будзе казаць пра нармалізацыю адносінаў паміж уладамі і іх палітычнымі апанентамі!”

05.02.2008. Тэгі: суды, Фінькевіч, праваабаронцы.

Калегія Магілёўскага абласнога суду, разгледзеўшы 5 лютага касацыйную скаргу па справе Артура Фінкевіча скасавала пастанову Кастрычніцкага суду Магілёва ад 20 снежня аб пакараньні Артура Фінькевіча паўтара гадамі зьняволеньня.

Як паведамлялася раней, суддзя Ігар Прошка пастанавіў зьменшыць тэрмін пакараньня да 3 месяцаў, і з улікам часу знаходжаньня пад арыштам, вызваліць А.Фінкевіча з-пад варты.

Віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека  праваабаронца Алесь Бяляцкі каментуючы вызваленьне Артура Фінькевіча зазначыў, што “праваабаронцы задаволены разглядам касацыйнай скаргі па крымінальнай справе Артура Фінькевіча.

Вызваленьне Зьміцера Дашкевіча, Мікалая Аўтуховіча, Юрыя Леонава, а сёньня вось і Артура Фінкевіча, сьведчаць пра пачатак станоўчых тэндэнцый на шляху да ўнармаваньня сітуацыі ў Беларусі. Аднак ніякага самазаспакаеньня ў беларускім грамадзтве не павінна быць, пакуль у турмах знаходзяцца палітычныя зьняволеныя Аляксандр Казулін і Андрэй Клімаў, у сьледчым ізалятары ўтрымліваецца  моладзевы актывіст Андрэй Кім, а ў псіхбальніцах знаходзяцца Валеры Місьнікаў і Аляксандр Круты. Толькі пасьля іх вызваленьня можна будзе больш упэўнена казаць пра нармалізацыю адносінаў паміж уладамі і іх палітычнымі апанетамі!”.

У гэты час каля сьледчай турмы №4 сябры і паплечнікі  Артура Фінькевіча чакаюць, калі яго канчаткова адпусьцяць на волю.

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма

rating all.by Яндекс цитирования