Галоўныя навіны
03.07.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, чэрвень 2008 году
01.07.2008
Парламенцкія выбары. Падзеі і абагульненьні
25.06.2008
Напярэдадні парламенцкіх выбараў ціск на праваабаронцаў узмацняецца
24.06.2008
Праваабаронца Алесь Бяляцкі правёў перамовы з старшынём дэлегацыі Еўрапарламенту па стасунках з Беларусьсю Яцэкам Пратасевічам
18.06.2008
Як прымалі Закон «Аб сродках масавай інфармацыі»
12.06.2008
Праваабаронцы пачынаюць маніторынг выбараў
12.06.2008
Праваабаронцы за свабодныя выбары
10.06.2008
ПАВЕДАМЛЕННЕ ДЛЯ ЖУРНАЛІСТАЎ
10.06.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, травень 2008 году
04.06.2008
Адкрыты ліст Фундацыі Дамоў Правоў Чалавека ў абарону праваабаронцы Леаніда Свеціка
04.06.2008
Івана Шылу выкінулі са школы
02.06.2008
Праваабаронцы лічаць скасаваньне крымінальнай адказнасьці за дзейнасьць незарэгістраваных арганізацыяў прыярытэтнай задачай


Фотарэпартаж вызваленьня Артура Фінькевіча

06.02.2008. Тэгі: суды, Фінькевіч, палітвязьні.

5 лютага ў Магілёўскім абласным судзе адбыўся разгляд касацыйнай скаргі палітвязьня Артура Фінькевіча. На судовае паседжаньне прыйшлі магілёўскія прадстаўнікі грамадзкасьці, з Менску прыехалі падтрымаць зьняволенага моладзевага лідэра палітыкі і паплечнікі, сярод якіх былі Зьміцер Федарук, Наста Палажанка, Людвіся Атакулава, Уладзімір Сяргееў, Мікола Сяргеенка, нядаўна вызвалены Зьміцер Дашкевіч, Павал Севярынец, Алесь Міхалевіч, Эніра Браніцкая, Вячаслаў Сіўчык, Аляксандр Макаеў, а таксама прадстаўнік амерыканскай амбасады і праваабаронцы.

Калегія Магілёўскага абласнога суду пад старшынствам судзьдзі Ігара Прошкі нечакана для многіх пастанавіла зьмяніць вынесены Артуру Фінькевічу прысуд раённага суду ад 20 сьнежня і вызначыла пакараньне, якое актывіст “Маладога Фронту” ужо адседзеў на гэты момант. Такім чынам, праз некалькі гадзінаў палітвязень апынуўся на волі. Усе чакалі ягонага вызваленьня каля сьледчай турмы № 4. 

Адвакатка адразу наведала Артура Фінькевіча і паведаміла яму навіну. Артур падзякаваў усім за падтрымку.

Будынак Магілёўскага абласнога суду невядомыя ў цывільным на судовым паседжаньні (першы шэраг) Маці Артура Фінькевіча на судзе Каля суду пасьля абвяшчэньня прысуду Каля суду пасьля абвяшчэньня прысуду Праваабаронцы У чаканьні Артура каля турмы Вызваленьне Артура Фінькевіча Артур Фінькевіч з адвакаткай

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма

rating all.by Яндекс цитирования