Галоўныя навіны
03.07.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, чэрвень 2008 году
01.07.2008
Парламенцкія выбары. Падзеі і абагульненьні
25.06.2008
Напярэдадні парламенцкіх выбараў ціск на праваабаронцаў узмацняецца
24.06.2008
Праваабаронца Алесь Бяляцкі правёў перамовы з старшынём дэлегацыі Еўрапарламенту па стасунках з Беларусьсю Яцэкам Пратасевічам
18.06.2008
Як прымалі Закон «Аб сродках масавай інфармацыі»
12.06.2008
Праваабаронцы пачынаюць маніторынг выбараў
12.06.2008
Праваабаронцы за свабодныя выбары
10.06.2008
ПАВЕДАМЛЕННЕ ДЛЯ ЖУРНАЛІСТАЎ
10.06.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, травень 2008 году
04.06.2008
Адкрыты ліст Фундацыі Дамоў Правоў Чалавека ў абарону праваабаронцы Леаніда Свеціка
04.06.2008
Івана Шылу выкінулі са школы
02.06.2008
Праваабаронцы лічаць скасаваньне крымінальнай адказнасьці за дзейнасьць незарэгістраваных арганізацыяў прыярытэтнай задачай


Адкрыты ліст Старшыні Камітэту дзяржаўнага кантролю ад ГА “Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры”

08.02.2008. Тэгі: грамадства, гісторыя, злоўжываньні.

  Старшыня рэспубліканскай Рады ГА “Беларускае добраахвотнае таварыства  аховы помнікаў гісторыі і культуры” Антон Астаповіч зьвяртаецца да старшыні камітэту дзяржкантролю Зянона Ломаця  ў сувязі з парушэньнямі нарматыўна-прававой базы ў галіне аховы гісторыка-культурнай спадчыны.  Ён спадзяецца на дыялог  – альтэрнатыўны праект узнаўленьня Гістарычнага цэнтру Менска, распрацаваны У.Папругам і прапанаваны для разгляду выканаўчай уладзе Таварыствам.

               Адкрыты ліст Старшыні Камітэту дзяржаўнага кантролю 

                                         Паважаны Зянон Кузьміч! 

            31.07.2007 г. ва ўзначальваемы Вамі Камітэт дзяржаўнага канторлю Рэспублікі Беларусь быў накіраваны ліст за № 43, у якім нашае грамадзкае аб’яднаньне паведамляла пра неадпаведнасьці дзеючаму нацыянальнаму заканадаўству і міжнароднай метадалагічнай базе тых работ, што праводзяцца на гісторыка-культурнай каштоўнасьці 1-й “Гістарычны цэнтр г. Менска”, якая ўнесена ў Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцей пад шыфрам 711Е000001.

           Вынікам гэтага ліста стаў пачатак дыялогу паміж грамадзкасьцю, ў асобе нашага Таварыства, з аднаго боку, і выканаўчай уладай, ў асобе Камітэту архітэктуры і горадабудаўніцтва Менгарвыканкаму і Упраўленьня аховы гісторыка-культурнай спадчыны і рэстаўрацыі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, з другога. Аснова дыялогу – альтэрнатыўны праект узнаўленьня Гістарычнага цэнтру Менска, распрцаваны У.Папругам і прапанаваны для разгляду выканаўчай уладзе Таварыствам.

            Але ж ход самога дыялогу, рэгулярныя страты частак праекту, як у Менгарвыканкаме, так і ў падначаленых яму структурах, перспектыўныя планы гардзкіх улад па разьмяшчэньню новых аб’ектаў у Гістарычным цэнтры сталіцы ў парушэньні дзеючага заканадаўства,  паказваюць нежаданьне  Менскага гарадзкога выканаўчага камітэту і Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь працягваць дыялог і выконваць комплекс прац на гісторыка-культурных каштоўнасьцях у адпаведнасьці з нарматыўна-прававой базай Рэспублікі Беларусь.

            Пра склаўшуюся сітуацыю Таварыства паведамляла ў Камітэт дзяржаўнага кантролю  лістамі ад 02.01.2008 г. № 2 і ад 22.01.2008 г. № 10. Ліст ад 02.01.2008 г. перададзены для рэагаваньня ў Менгарвыканкам (на сёньняшні дзень адказу з Менгарвыканкаму Таварыства яшчэ не мае), а на ліст ад 22.01.2008 г. Таварыства атрымала адказ №   20-А-18-1/1 ад 28.01.2008 г.  за подпісам намесьніка начальніка аддзела па працы са зваротамі грамадзян   В.А.Аўдзеенка.

          У адказе нам паведамлялася, што згодна з дзеючым заканадаўствам пытаньні пазначаныя Таварыствам у кампетэнцыю Камітэту дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь не ўваходзяць, і было рэкамендавана зьвяртацца для вырашэньня склаўшыхся праблем у Менгарвыканкам, Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.

             Тут у нашага грамадзкага аб’яднаньня ўзьнікае шэраг пытаньняў да Вас асабіста, паважаны Зянон Кузьміч, як да кіраўніка Камітэту дзяржаўнага кантролю. Згодна дзеючага заканадаўства КДК  ажыцьцяўляе дзяржаўны кантроль за выканньнем законаў, актаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Парламента Рэспублікі Беларусь, Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь і іншых дзяржаўных органаў, якія рэгулююць адносіны дзяржаўнай уласнасьці фінансавыя, гаспадарчыя і падатковыя адносіны.

            Няўжо кантроль за выкананьнем Закона Рэспублікі Беларусь “Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь” ад 09 студзеня 2006 г., за выкананьнем Указу Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 330 ад 14.07.2004 г. “Аб разьвіцьці гістарычнага цэнтру Менска”, адпаведнай Пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 15.07.2004г. №36/100-296 і шэрагу іншых дакумантаў не ў кампетэнцыі Камітэту дзяржаўнага кантролю? Навошта Вам тады Галоўнае экспертна-прававое ўпраўленьне?

             Чаму сп. В.А.Аўдзеенка ад імя Камітэту дзяржаўнага кантролю раіць па пазначаных у лістах праблемах зьвяртацца менавіта ў тыя органы, якія ў першую чаргу ці то парушаюць, ці то санкцыянуюць парушэньні нарматыўна-прававой базы ў галіне аховы гісторыка-культурнай спадчыны?

            Гэта звычайны фармалізм чыноўніка, ці індыкатар, які паказвае, што не толькі прадстаўнікі выканаўчай улады, але ж і кантрольных і наглядных органаў уцягнуты ў працэс парушэньняў дзеючага заканадаўства, які пагражае прыняць татальны характар у дачыненьні да Гістарычнага цэнтру нашай сталіцы? І ўсё гэта пад прыкрыцьцём імя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, а ў прыватнасьці, пад прыкрыцьцём сьпекуляцыямі па выкананьню Указу № 330 і зацьверджанай ім  «Канцэпцыі рэканструкцыі Гістарычнага цэнтру г. Менска».

             Яшчэ пытаньне. Ці валодаеце Вы асабіста і, адпаведна, Вашыя падначаленыя інфармацыяй, што яшчэ ў 2005 г. Камітэт дзяржаўнага кантролю займаўся праблемамі выкананьня заканадаўства па ахове гісторыка-культурнай спадчыны г. Менска, і, нават, быў падрыхтаваны адпаведны ліст у Адміністрацыю Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь за подпісам першага намесьніка старшыні КДК сп. Матусевіча, дзе сфармуляваны парушэньні дзеючага заканадаўства? Які лёс гэтага дакуманта? Ці можаце Вы адказаць на якім узроўні ён лёг «пад сукно», і парушэньні не толькі працягваюцца, але ж  набіраюць абароты і надалей?

        Дзеля таго, каб атрымаць поўную інфармацыю, калі не ад Вас, то ад пэўнага ўпаўнаважанага супрацоўніка Вашага паважанага ведамства, каб у чарговы раз ліст не быў «разгледжаны» і Таварыства ў чарговы раз не атрымала адказ больш падобны на адчэпку, гэты зварот да Вас, паважаны Зянон Кузьміч, я вымушаны рабіць адкрытым. Ён будзе прадстаўлены для публікацыі ў сродкі масавай інфармацыі.

        Не надта спадзяюся, што пабачыць ён сьвет у «Савецкай Беларусі» ці «Рэспубліцы», але ж, дзякуй Богу, захаваліся ў нас хоць і нешматлікія,  але сапраўды незалежныя выданьні, ды і інтэрнэт-прастора даступна шмат для каго. Паўтараю, робіцца гэта не дзеля нагнятаньня чарговага скандалу, проста ахова помнікаў гісторыі і культуры, праблемы, якія паўсталі вакол гісторыка-культурных каштоўнасьцей, асабліва ў апошнія гады, хвалююць не толькі актывістаў нашага грамадзкага аб'яднаньня, але  і шырокую грамадзкасьць.

           

 

Старшыня Рэспубліканскай рады                                                Антон Астаповіч

       

 

 

 

 

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма

rating all.by Яндекс цитирования