У Пінску затрымалі актывіста-прадпрымальніка Аляксандра Васільева
11.02.2008.
Тэгі: затрыманьні, прадпрымальнікі.
Крыніца: «Еўрапейскае радыё».
У Пінску ў нядзелю, 10 лютага, чарговы раз затрымалі мясцовага актывіста прадпрымальніцкага руху Аляксандра Васільева.
На Цэнтральным рынку горада да яго падышлі міліцыянты і запатрабавалі, каб ён прайшоў з імі пастарунак. Калі Васільеў хацеў патэлефанаваць родным і папярэдзіць аб здарэнні, праваахоўнікі адабралі ў яго мабільны тэлефон.
Як стала вядома, Аляксандра Васільева абвінавачваюць у дробным хуліганстве. Праўдападобна, заўтра адбудзецца суд.
Нагадаем, што пад час апошніх акцыяў прадпрымальнікаў, Аляксандр Васільеў ужо затрымліваўся за “дробнае хуліганства”, аднак, суд, з-за супярэчлівых паказанняў сведкаў-міліцыянтаў, прызнаў яго віну недаказанай, аднак, прысудзіў штраф за непапардкаванне супрацоўнікам міліцыі.
Навіны па тэме
03.07.2008 Прафсаюзнікі супраць гродзенскай міліцыі
03.07.2008 «Сьвяточныя» затрыманьні маладафронтаўцаў у Магілёве
30.06.2008 Асуджанаму па “справе 14” пагражае турма
26.06.2008 У Баранавічах “правяраюць” патэнцыйнага кандыдата ў парламент
26.06.2008 У Пінску адбыўся стыхійны пратэст прадпрымальнікаў
Дадаць камэнтар
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма









