У Баранавічах міліцыя і амон заблакавалі цэнтральную плошчу
11.02.2008.
Тэгі: акцыі, прадпрымальнікі, забарона.
Сёньня ў Баранавічах праходзіць акцыя прадпрымальнікаў, якія пратэстуюць супраць прэзыдэнцкага ўказу №760. Больш за 200 прадпрымальнікаў, актывістаў грамадскіх рухаў і партый, сабраліся у гарадскім парку, нягледзячы на адмову гарадскіх уладаў у правядзеньні акцыі пратэсту.
Перад самым пачаткам акцыі міліцыя затрымала маладафронтаўцаў Яраслава Грышчэню і і Вадзіма Бевеню. Цяпер яны знаходзяцца ў міліцыі, дзе на іх складаюць пратаколы.
Як паведамляе баранавіцкі праваабаронца Сяргей Гоўша, прадпрымальнікі накіраваліся на цэнтральную плошчу горада, каб сустрэцца з прадстаўнікамі улады. Аднак падыходы да будынка райвыканкама перакрыла міліцыя ў колькасьці 40 чалавек. Неўзабаве з’явіліся аўтобусы з амапаўцамі, якія ўшчыльную заблакавалі цэнтральную плошчу Баранавічаў.Навіны па тэме
18.07.2008 У Зэльве нішчаць парк
16.07.2008 У Гародні адзначылі ўгодкі Грунвальду
15.07.2008 Спэцназ ня даў правесьці акцыю салідарнасьці
Дадаць камэнтар
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма









