Галоўныя навіны
19.08.2008
Фармаванне ўчастковых выбарчых камісій
18.08.2008
Паведамленне для журналістаў
16.08.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
08.08.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
06.08.2008
“Адной дэкларацыі мала”
05.08.2008
Праваабаронцаў у Беларусі цкуюць як дысыдэнтаў у СССР
01.08.2008
5 жніўня адбудзецца прэзентацыя рускай версіі справаздачы Абсерваторыі па абароне правоў праваабаронцаў
22.07.2008
Аналіз фармаваньня акруговых камісіяў
15.07.2008
Праваабаронцы за свабодныя выбары: практыка фармаваньня акруговых выбарчых камісіяў засталася нязьменнай (абнаўлена табліца)
11.07.2008
Маніторынг выбарчай кампаніі: заклапочанасьць выклікае агульная грамадска-палітычная атмасфера
11.07.2008
Колькасьць арыштаў грамадзка-палітычных актывістаў расьце
03.07.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, чэрвень 2008 году


МНС забараніла прымаць ў гарадзенскім офісе АГП больш за 15 чалавек.

11.02.2008. Тэгі: забарона, перасьлед, партыя.
Крыніца: «Наша Ніва».

У гэтым памяшканьні ладзіліся апроч партыйных мерапрыемстваў канцэрты і культурніцкія імпрэзы.

Кіраўнік Гарадзенскай абласной арганізацыі АГП заявіў, што ва ўправе МНС яму ўручылі пастанову «пра прыпыненьне (забарону) працы арганізацыі». Пастановай загадана спыніць «правядзеньне на офісе АГП па адрасе Горадня, вул. Будзёнага, 48а‑100 мерапрыемстваў з масавым знаходжаньнем людзей».

«Фактычна, пастанова уводзіць простую забарону на дзейнасьць арганізацыі, бо забараняе знаходжаньне ў грамадзкай прыёмнай больш за 15 чалавек адначасова. У нас жа на мерапрыемствах зьбіраюцца ад 50 і больш людзей. Цяпер правесьці нават агульны сход Гарадзенскай гарадзкой арганізацыі — праблема», — пракамэнтаваў сытуацыю кіраўнік Гарадзенскай абласной арганізацыі АГП Юры Істомін.

Паводле ягоных слоў, у гарадзенскім офісе праводзяцца ня толькі партыйныя мерапрыемствы.

«Арганізатарамі ёсьць і грамадзкія арганізацыі, і палітычныя партыі, і польская супольнасьць. Зразумела, што закрыцьцё офісу выгаднае ўладам. Бо правядзеньне таго ці іншага мерапрыемства не залежыць ад рашэньня мясцовай улады», — прыводзіць прэсавая служба АГП заяву Юрыя Істоміна.

Прадстаўнік абласнога аддзяленьня АГП паведаміў, што атрыманая пастанова стала вынікам візыту супрацоўнікаў міліцыі разам з адказнымі асобамі гарадзенскага МНС 2-га лютага. У той дзень у грамадзкай прыёмнай праходзіў канцэрт, прысьвечаны 170‑годзьдзю нараджэньня Кастуся Каліноўскага. Тады на імпрэзу сабралося больш за 100 чалавек.

«Дзіўна толькі, што падчас мінулых праверак супрацоўнікамі МНС ніякіх прэтэнзій не ўзьнікала. Яны зьявіліся толькі пасьля таго, як мерапрыемствы, якія праводзяцца ў партыйнай грамадзкай прыёмнай, сталі папулярнымі й на іх прыходзіць сотні людзей», — падкрэсьліў Юры Істомін.

Паводле Telegraf.by

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма

rating all.by Яндекс цитирования