Галоўныя навіны
07.10.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, верасень 2008 году
29.09.2008
ПАРЛАМЕНЦКІЯ ВЫБАРЫ: ПРАВААБАРОНЦЫ АГУЧЫЛІ ПАПЯРЭДНІЯ ВЫСНОВЫ
28.09.2008
УВАГА! ПАВЕДАМЛЕННЕ ДЛЯ ЖУРНАЛІСТАЎ (Адноўлена)
27.09.2008
Перадвыбарчая агітацыя. Вынікі маніторынгу і высновы
20.09.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
17.09.2008
Валянцін Стэфановіч: Зьяўляецца дадатковая верагоднасьць крымінальнага перасьледу іншадумцаў
17.09.2008
КДБ лічыць газэту “Свабода” экстрэмісцкай
15.09.2008
Праваабарончы цэнтр “Вясна” пратэстуе супраць падрыхтоўкі ўладамі масавых рэпрэсій у перыяд выбарчай кампаніі
13.09.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
12.09.2008
Расклад не змяніўся: 12 акругаў засталіся безальтэрнатыўнымі
11.09.2008
Менск: Ярмошына асабіста аддала незаконны загад аб нумарацыі выбарчых участкаў
06.09.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, ліпень-жнівень 2008 году


«Amnesty International» заклікае вызваліць Зьдзьвіжкова

11.02.2008. Тэгі: палітвязьні, праваабаронцы, заявы, свабода слова.
Крыніца: Прэс-служба БАЖ.

Міжнародная праваабарончая арганізацыя «Amnesty International» заклікае да неадкладнага вызваленьня былога намесьніка галоўнага рэдактара газэты «Згода» Аляксандра Зьдзьвіжкова.

18 студзеня Зьдзьвіжкоў быў асуджаны на тры гады турмы за «падбухторваньне да расавай, нацыянальнай і рэлігійнай варожасьці».

Паводле «Amnesty International», Зьдзьвіжкоў ёсьць «вязьнем сумленьня», а перадрукаваныя ім з інтэрнэту ў газэце карыкатуры на прарока Мухамэда — «звычайная рэалізацыя свабоды на самавыяўленьне». Як падкрэсьлівае ў сваім звароце гэтая міжнародная праваабарончая арганізацыя, супраць прысуду журналіста нават выступіла кіраўніцтва аб’яднаньня мусульманаў Беларусі.

«Amnesty International» заклікае жыхароў розных краін сьвету, якія неабыякавыя да лёсу беларускага журналіста, даслаць яму лісты падтрымкі непасрэдна ў менскі сьледчы ізалятар, а таксама даслаць патрабаваньні аб вызваленьні Зьдзьвіжкова беларускаму прэзыдэнту, генэральнаму пракурору і міністру ўнутраных спраў.

Як вынікае са звароту «АІ», беларускім уладам трэба нагадаць пра міжнародныя абавязаньні гарантыяў права на свабоду выяўленьня, сходаў і арганізацыяў, пад якімі ў свой час падпісалася Беларусь.

 

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма

rating all.by Яндекс цитирования