Журналісцкая адукацыя – толькі пасля псіхалагічнага сумоўя
13.02.2008.
Тэгі: журналісты, адукацыя, свабода слова.
Крыніца: Прэс-служба БАЖ.
Старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па адукацыі, культуры, навуцы і навукова-тэхнічнаму прагрэсу Уладзімір Здановіч у інтэрв’ю сённяшняй «Советской Белоруссии» ацаніў змяненні як «своечасовы ход». Па яго словах, раней «за тэстамі мы нярэдка «гублялі» рэальнага чалавека, яго імкненні, жаданні, здольнасці», а цяпер сумоўе дазволіць вызначыць, «ці гатовы абітурыент да будучай прафесіі». Адным словам, рэзюмуе «СБ», цяпер «в вузы и ссузы смогут поступить самые одаренные и подготовленные молодые люди».
Кіраўнік Цэнтра прававой абароны СМІ пры БАЖ, прафесар Міхаіл Пастухоў мае іншае меркаванне на гэты конт: «Безумоўна, такая павышаная ўвага ўладаў да спецыяльнасці «журналістыка» не з’яўляецца выпадковай. Дадатковы кантроль за адборам абітурыентаў прывядзе да таго, што праходзіць на гэтую спецыяльнасць будуць далёка не ўсе, хто жадае, а толькі абітурыенты з нейкімі рэкамендацыямі — перш за ўсё, відаць, ад органаў улады», — лічыць М.Пастухоў.
На думку юрыста, гэтае новаўвядзенне «сур’ёзна абмяжуе права грамадзян на атрыманне адукацыі ў адпаведнасці са сваім прызваннем і жаданнем». «Цяпер гэтага, аказваецца, недастаткова — трэба яшчэ атрымаць папярэдні дазвол на атрыманне адукацыі. Гэта ніяк не спалучаецца з еўрапейскімі стандартамі свабоднай адукацыі», — упэўнены М. Пастухоў.
Навіны па тэме
03.07.2008 Прафсаюзнікі супраць гродзенскай міліцыі
03.07.2008 “Газета Слонімская” выйграла суд
01.07.2008 Журналістку Радыё “Свабода” аштрафавалі «за непавагу да суда»
01.07.2008 Нясвіжскі райвыканкам пазбаўляе памяшкання недзяржаўнае выданьне
26.06.2008 Франак Вячорка супраць БДУ: суд за адукацыю
Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма









