Разгляд касацыйнай скаргі журналіста Аляксандра Зьдзьвіжкова ў Вярхоўным судзе адбудзецца 22-га лютага
14.02.2008.
Тэгі: крымінальная справа, палітвязьні, Вярхоўны суд.
Разгляд скаргі пачнецца а 9.30 раніцы. Пра гэта Радыё Свабодзе паведамілі ў канцылярыі Менскага гарадзкога суду.
18 студзеня судзьдзя Менскага гарадзкога суду Руслан Аніськевіч прызнаў былога намесьніка рэдактара газэты «Згода» Аляксандра Зьдзьвіжкова вінавоўным у зьдзяйсьненьні крымінальнага злачынства, прадугледжанага арт. 130.1 КК РБ (распальваньне рэлігійнай варожасьці), і пакараў трыма гадамі пазбаўленьня волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Падставай для прысуду паслужыў перадрук карыкатур на прарока Мухамада ў артыкуле пра пратэсты, якія выклікала арыгінальная публікацыя карыкатур у дацкай газэце Jyllands-Posten у верасьні 2005 году. Суд над Аляксандрам Зьдзвіжковым праходзіў у закрытым рэжыме, журналіст патлумачыў свой ўчынак спробай забясьпечыць чытачоў газэты актуальнай інфармацыяй.
З лістапада мінулага году Аляксандр Зьдзіжкоў утрымліваецца ў сьледчай турме КДБ. Беларуская і міжнародная грамадзкасьць лічыць вынесены жорсткі прысуд палітычна матываваным і патрабуе неадкладнага вызваленьня Аляксандра Зьдзьвіжкова. "Міжнародная Амністыя" прызнала журналіста вязьнем сумленьня і праводзіць акцыю салідарнасьці ва ўсім сьвеце.
Навіны па тэме
03.07.2008 У Мінску забароненыя пікеты ў падтрымку Казуліна
01.07.2008 Парсюкевіча перавядуць у Мінск
01.07.2008 Праваабаронцы патрабуюць адмены палітычнага артыкула
26.06.2008 Да юрыста Эмануіла Зэльцэра дапусьцілі амэрыканскага ўрача
18.06.2008 Андрэй Клімаў: я "іншароднае цела" ў нашай дзяржаве
Дадаць камэнтар
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма









