Лукашэнка даў згоду на адкрыцьцё прадстаўніцтва Эўракамісіі
14.02.2008.
Тэгі: палітыка.
Крыніца: Радыё «Свабода».
Ухвалены ўказ аб адкрыцьці ў Менску прадстаўніцтва Эўракамісіі. На думку палітоляга, Лукашэнка хоча тым самым збалянсаваць ціск Расеі, якая дамагаецца прыватызацыі беларускіх прадпрыемстваў.
“Я, як і большасьць аналітыкаў-міжнароднікаў, быў схільны меркаваць, што падпісаньне адбудзецца да канца мінулага году, – кажа палітоляг Дзяніс Мельянцоў. – Але Расея стала больш актыўна паводзіць сябе ў дачыненьні да Беларусі, і гэтыя крэдыты, сустрэчы Лукашэнкі і Пуціна і г.д. – яны паспрыялі таму, што недзе два месяцы сытуацыя з адкрыцьцём прадстаўніцтва была падвешаная. Бо беларускае кіраўніцтва вырашала, якім чынам лепш скарыстаць гэтую сытуацыю з адкрыцьцём прадстаўніцтва.
І зараз, паколькі Расея пачала вельмі моцна ціснуць на Лукашэнку перад прэзыдэнцкімі выбарамі ў Расеі, каб ён пачаў распрадаваць валаўтвараючыя прадпрыемствы, трэба было нешта супрацьпаставіць гэтаму ціску, і пачала разыгрывацца эўрапейская карта, як гэта ўжо ня раз было. Таму цяпер мы бачым канчатковы крок: Лукашэнка даў згоду на падпісаньне самога тэксту дамовы паміж Эўрапейскай камісіяй і ўрадам Рэспублікі Беларусь,” – кажа Дзяніс Мельянцоў.
З просьбай аб адкрыцьці прадстаўніцтва Эўракамісія зьвярнулася да беларускага кіраўніцтва ў пачатку 2006 году, але справа зрушылася толькі летась.
Падпісаць пагадненьне паміж Беларусьсю і Эўракамісіяй павінен намесьнік міністра замежных справаў Валеры Варанецкі, паведамляе прэс служба кіраўніка дзяржавы.
Навіны па тэме
13.10.2008 Пяць чыноўнікаў застаюцца неўязнымі ў ЭЗ
10.10.2008 Еўрапарламент выступіў за зніжэнне кошту шэнгенскіх віз для беларусаў
08.10.2008 Старшыня АБСЕ сустрэўся з лідэрамі апазіцыі
08.10.2008 У Беларусь не пусцілі віцэ-старшыню Парламенцкай асамблеі савета Еўропы
03.10.2008 На чым зараз павiнны сканцэнтравацца дэмакратычныя сiлы?
Дадаць камэнтар
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма











