Галоўныя навіны
03.07.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, чэрвень 2008 году
01.07.2008
Парламенцкія выбары. Падзеі і абагульненьні
25.06.2008
Напярэдадні парламенцкіх выбараў ціск на праваабаронцаў узмацняецца
24.06.2008
Праваабаронца Алесь Бяляцкі правёў перамовы з старшынём дэлегацыі Еўрапарламенту па стасунках з Беларусьсю Яцэкам Пратасевічам
18.06.2008
Як прымалі Закон «Аб сродках масавай інфармацыі»
12.06.2008
Праваабаронцы пачынаюць маніторынг выбараў
12.06.2008
Праваабаронцы за свабодныя выбары
10.06.2008
ПАВЕДАМЛЕННЕ ДЛЯ ЖУРНАЛІСТАЎ
10.06.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, травень 2008 году
04.06.2008
Адкрыты ліст Фундацыі Дамоў Правоў Чалавека ў абарону праваабаронцы Леаніда Свеціка
04.06.2008
Івана Шылу выкінулі са школы
02.06.2008
Праваабаронцы лічаць скасаваньне крымінальнай адказнасьці за дзейнасьць незарэгістраваных арганізацыяў прыярытэтнай задачай


Зміцер Жалезнічэнка застаецца ў войску

15.02.2008. Тэгі: суды, войска.
Крыніца: Радыё "Рацыя".

14 лютага суд Савецкага раёна Гомеля пакінуў у сіле рашэнне райваенкамату аб прызыве на службу мясцовага актывіста дэмакратычных сіл Змітра Жалезнічэнкі.

Нагадаем, намеснік старшыні абласной арганізацыі “Моладзь БНФ” Зміцер Жалезнічэнка быў двойчы адлічаны з Гомельскага дзяржуніверсітэта імя Ф.Скарыны. Ён з'яўляўся выдатнікам вучобы і не прапускаў заняткі без уважлівай прычыны. Першае адлічэнне актывіст дэмакратычных сіл абскардзіў у судзе і дамогся аднаўлення ў ВНУ, але праз чатыры дні зноў быў адлічаны і прызваны ў армію.

8 лютага суддзя суду Савецкага раёна Гомеля Юрый Жораў задаволіў скаргу бацькоў юнака і прыпыніў рашэнне вайсковай камісіі аб прызыве Змітра Жалезнічэнкі ў войска. Актывіст на той момант ужо знаходзіўся ў частцы ў Жлобіне.

9 лютага адбылася прысяга маладога папаўнення. Аднак Жалезнічэнка, ужо ведаючы пра рашэнне суду, адмовіўся даць клятву вернасці радзіме.

Сёння падчас чарговага судовага паседжання высветлілася, што той жа самы суддзя Юрый Жораў яшчэ 8 лютага адмяніў уласнае рашэнне “ў сувязі з новымі абставінамі”. Што гэта былі за абставіны на судзе не канкрэтызавалася. У якасці сведкі ў судзе таксама выступіў ўрач, які рабіў дагляд юнака падчас прызыву. Ён паведаміў, што дыягназ Змітра Жалезнічэнкі – гіпертэнзія, які даваў таму адтэрміноўку ад вайсковай службы, не пацвердзіўся.

“Што тут казаць - і так усё зразумела. Змітру трэба адмысловая дыета. Не ведаю, ці магчыма гэта зрабіць у вайсковай частцы”, – пракаментавала Рацыі судовае рашэнне маці актывіста Алла Жалезнічэнка.

Адвакат юнака мае намер абскардзіць рашэнне Савецкага суду, а таксама падаць скаргу ў Цэнтральны суд у сувязі з незаконным адлічэннем Змітра Жалезнічэнкі з універсітэту.

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма

rating all.by Яндекс цитирования